Кузьма Гаўрылавіч Усцюгаў

(Пасля перасылкі з К. Г. Усцюгаў)

Кузьма Гаўрылавіч Усцюгаў (нар. 25 лістапада 1929, с. Глядзянскае, Прытабольны раён, Курганская вобласць, РСФСР — 1996) — расійскі і беларускі архітэктар.

Кузьма Гаўрылавіч Усцюгаў
Дата нараджэння 25 лістапада 1929(1929-11-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 1996
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

У 19481954 гадах вучыўся ў Новасібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Архітэктура». У 19541956 гадах працаваў архітэктарам, старэйшым архітэктарам у праектным інстытуце «Крайпраект»[1] у Барнауле[2]; у 1956 годзе інжынерам-архітэктарам інстытута «УНДІгідравугаль» у Новакузнецку; у 19561958 гадах старэйшым архітэктарам, кіраўніком брыгады Сібірскага філіяла «Дзіпрамез»[ru]; у 19581962 гадах кіраўніком групы, галоўным архітэктарам праектаў, начальнікам архітэктурна-будаўнічага аддзела, галоўным інжынерам «Кузбасгарпраект»[1].

У 19621984 гадах працаваў у інстытуце «Гомельграмадзянпраект» кіраўніком АПМ, галоўным архітэктарам праектаў. У 19841989 гадах начальнік Упраўлення па будаўніцтве і архітэктуры Гомельскага аблвыканкама. З 1989 года зноў у «Гомельграмадзянпраекце», працаваў галоўным архітэктарам праектаў, у 19901992 — вядучым архітэктарам[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года. Член КПСС з 1962 года. Пражываў у г. Гомель[3].

Памёр у 1996 годзе[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджваўся граматамі інстытута, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1966[2]/1970[1]), медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна» (1970)[1], бронзавымі медалямі ВДНГ СССР за забудову і добраўпарадкаванне пасёлкаў Камунар Буда-Кашалёўскага (1976) і Крынічны (1987) Мазырскага раёнаў[2].

Творчасць правіць

Асноўныя працы: жылыя дамы па праспекце Металургаў[ru]; вытворчы корпус «Кузбасгарпраекта» ў Кемераве. Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Гомеля (1964), Мазыра, Рэчыцы, Рагачова, Чачэрска, Парычаў, Лельчыцаў, Нароўлі, Акцябрскага (1966—1984), аўтар праектаў забудовы пасёлкаў Уза і Дуравічы; прыбудовы да Хойніцкага райкама партыі; клуба са спартзалай у п. Акцябр Буда-Кашалёўскага раёна[2].

Зноскі

  1. а б в г д Устюгов Кузьма Гаврилович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в г д Малков, И. Г. Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5
  3. Устюгов Кузьма Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Устюгов Кузьма Гаврилович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Устюгов Кузьма Гаврилович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)