Крысціёнас Данялайціс

(Пасля перасылкі з К. Данелайціс)

Крысціёнас Даняла́йціс (літ.: Kristijonas Donelaitis; 1 студзеня 1714, Лаздзінялей, Усходняя Прусія — 18 лютага 1780, Тольмінген (літ. Тальмінкеміс), цяпер Чыстыя Пруды Калінінградскай вобласці) — літоўскі паэт, заснавальнік жанру байкі ў літоўскай літаратуры. Прадстаўнік рэалістычнага кірунку ў еўрапейскай літаратуры XVIII стагоддзя.

Крысціёнас Данялайціс
Kristijonas Donelaitis
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 студзеня 1714(1714-01-01)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 лютага 1780(1780-02-18)[1][2] (66 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Сцяг Прусіі Прусія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт
Мова твораў літоўская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 1 студзеня 1714 у невялікай вёсцы Лаздзінялей непадалёк ад мястэчка Гумбінен (цяпер Гусеў), на тэрыторыі сучаснага Калінінскага сельскага паселішча Гусеўскага раёна Калінінградскай вобласці, у сям'і вольны сялян, якія не адбывалі паншчыну, але за права карыстанні зямлёй плацілі грашовы чынш. Каля 1731 года паступіў у пяцігадовую лацінскую школу ў Кёнігсбергу пры кафедральным саборы, якую скончыў у 1736 годзе. Паступіў у Кёнігсбергскі ўніверсітэт, дзе вывучаў тэалогію. Наведваў семінар літоўскай мовы, якім кіраваў былы настаўнік І. Канта Ф. Шульц. Пасля заканчэння ўніверсітэта ў 17401742 гадах служыў кантарам, настаўнікам музыкі і кіраўніком царкоўнага хору, у мястэчку Шталупенен (цяпер Несцераў), затым рэктарам. З 1743 года да смерці служыў святаром лютэранскай царквы ў вёсцы Толькмінкен (цяпер Чыстыя Пруды) каля Шталупенена. У вольны час складаў вершы і музыку, займаўся вырабам барометраў, музычных інструментаў, аптычных прыбораў.

Творчасць

правіць
 
Арыгінал першай старонкі паэмы «Поры года»

Найбольш значны твор — паэма «Поры года» (17651775), якая была апублікавана ў 1818 годзе ўжо пасля смерці паэта і перакладзены на многія мовы свету. У ёй шматгранна і рэалістычна паказаў працу, побыт, народныя звычаі, маляўнічую прыроду Літвы, раскрыў сацыяльныя супярэчнасці, стварыў яркія самабытныя характары. У яго байках (захавалася 6, апублікаваны ў 1824) крытыка чалавечых заган, пратэст супраць сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту.

Пераклады

правіць

На беларускую мову асобныя творы Данялайціс пераклаў А. Зарыцкі.

Ушанаванне памяці

правіць
 
Магіла К. Данялайціса ў кірсе пасёлка Чыстыя Пруды
 
Інтэр'ер кірхі ў Чыстых Прудах, якую стварыў і ў якой пахаваны К. Данялайціс
 
Манумент К. Данялайцісу на могілках літоўскага горада Пагегей

У пасёлку Чыстыя Пруды з 1979 года дзейнічае музей Данялайціса (філіял Калінінградскага абласнога гісторыка-мастацкага музея), які ўключае дом пастара і пабудаваную ім кірху, у якой ён пахаваны.

Імем паэта названы праезд у Паўночна-Заходняй акрузе Масквы. Памяці класіка літоўскай літаратуры прысвечана паштовая марка СССР 1964 года, на якой намаляваны партрэт К. Данялайціса.

У гонар Данялайціса ў 15 сакавіка 2013 года названы кратар на Меркурыі[3].

Сачыненні

правіць
  • Das Jahr in vier Gesängen. Ein ländliches Epos aus dem Litauischen des Christian Doneleitis, genannt Donalitius, in gleichem Versmaass ins Deutsche übertragen von D. L. J. Rhesa. — Königsberg: Hartung, 1818.
  • Litauische Dichtungen. Erste vollständige Ausgabe mit Glossar. Von A. Schleicher. — SPb, Kaiserliche Akademie der Wissenschaften, 1865.
  • Litauische Dichtungen. Nach den Königsberger Handschriften mit metrischer Übersetzung, kritischen Anmerkungen und genauem Glossar hrsg. von G. H. F. Nesselmann. — Königsberg: Hübner und Matz, 1869.
  • Raštai. — Vilnius, 1950.
  • Kristijono Donelaičio rankraščiai. — Vilnius, 1955.

Беларускія пераклады

правіць
  • Чатыры пары года. 2 выд. Мн., 1983;

Зноскі

  1. а б Корсакас К. Донелайтис Кристионас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 439. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  2. а б Kristijonas Donelaitis // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Donelaitis

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць