Ксенія Кірылаўна Хачатранц

(Пасля перасылкі з К. К. Хачатранц)

Ксенія Кірылаўна Хачатранц (нар. 2 красавіка 1938, г. Растоў-на-Доне, РСФСР) — беларускі архітэктар і тэарэтык архітэктуры. Кандыдат архітэктуры (1968), прафесар (2001).

Ксенія Кірылаўна Хачатранц
Дата нараджэння 2 красавіка 1938(1938-04-02) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Маці Ірына Татэосаўна Хачатранц
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1968)
Навуковае званне
Член у
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 2 красавіка 1938 года ў Растове-на-Доне ў сям’і інжынера-будаўніка Ірыны Хачатранц. 7 жніўня 1947 года разам з маці і бабуляй прыехала з Рубцоўска ў Мінск. У Беларусь яны прыбылі з Алтая разам з яшчэ 8 сем’ямі ў двух таварных вагонах, дарога заняла 31 дзень. Пасялілі іх у недабудаваным цэху МТЗ, у бытоўках падлог і перагародак, сям’і адна ад адной аддзялялася прасцінамі на вяроўках[1].

Скончыла ў 1961 годзе БПІ. Працавала ў трэсце «Аргтэхбуд» Мінпрамбуда БССР. З 1964 года аспірант, асістэнт, старэйшы выкладчык, з 1971 года дацэнт, з 2001 — прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва» БПІ (цяпер БНТУ). У 19711983 — намеснік дэкана архітэктурнага факультэта БПІ па навукова-даследчай працы[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навукова-даследчых прац па праблемах тэорыі архітэктуры, сацыяльнай сутнасці архітэктуры, архітэктуры жылога асяроддзя, безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб, шматлікіх публікацый, уключаючы падручнік, навучальныя і навучальна-метадычныя дапаможнікі[2], у т.л. «Сацыяльна-функцыянальныя перадумовы тыпалогіі будынкаў» (Мінск, 1974) і «Асновы сацыяльнай тыпалогіі жылля» (Мінск, 1983)[3].

Вынікі даследаванняў укаранёныя ў навучальны працэс падрыхтоўкі архітэктараў, канкрэтна ў тыпавыя праграмы дысцыплін «Сацыяльныя асновы архітэктурнага праектавання», «Асновы навуковых даследаванняў у архітэктуры», у суаўтарстве з калегамі — «Архітэктурнае праектаванне», «Архітэктурная кампазіцыя», «Экалагічныя асновы і сацыяльныя абгрунтаванні архітэктурнага праектавання», а таксама ў стандарт АСРБ 1-69 01 01—2008 «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Спецыяльнасць 1-69 01 01 „Архітэктура“». Вынікі навукова-даследчай працы укаранёныя ў заканадаўчыя і нарматыўныя дакументы Рэспублікі Беларусь: «Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь», «Закон Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 1154—1999 «Жыллё. Асноўныя палажэнні», Дзяржаўны стандарт Рэспублікі Беларусь СТБ 2010—30 «Асяроддзе пражывання фізічна аслабленых асоб. Асноўныя палажэнні», а таксама выкарыстаны пры напісанні і рэдагаванні Нацыянальнай справаздачы Рэспублікі Беларусь за 1996 аб чалавечым развіцці «Беларусь. Асяроддзе для чалавека», паняційна-тэрміналагічнага слоўніка «Горадабудаўніцтва і тэрытарыяльная планіроўка»[2].

Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаранілі дысертацыі 5 кандыдатаў і 5 магістраў архітэктуры[2].

Узнагароды правіць

У 2002 узнагароджана знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі

  1. Они начинали минский ренессанс
  2. а б в г д е Хачатрянц Ксения Кирилловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  3. Хачатрянц Ксения Кирилловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Хачатрянц Ксения Кирилловна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Хачатрянц Ксения Кирилловна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)