Каятан Марашэўскі

(Пасля перасылкі з К. Марашэўскі)

Каятан Марашэўскі (лац.: Cajetanus Moraszewski; пам. 1811, Шумск[1]) — беларускі і польскі драматург канца XVIII ст., манах-дамініканін.

Каятан Марашэўскі
Асабістыя звесткі
Месца нараджэння
Дата смерці 1811
Месца смерці
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік
Жанр камедыя
Мова твораў беларуская і польская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прафесар рыторыкі і паэтыкі Забельскага дамініканскага калегіума (в. Валынцы, Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобл.), дзе разам з Міхалам Цяцерскім і Ігнацыям Юрэвічам пісаў п'есы для пастаноўкі навучэнцамі.

Біяграфія правіць

 
Тытульная старонка operis scholastica Каятана Марашэўскага
 
Тытульная старонка «Камедыі»
 
Тытульная старонка трагедыі «Свабода ў няволі»
 
Касцёл дамініканскага кляштара ў Шумскасе

Звесткі аб жыцці Каятана Марашэўскага нешматлікія. У 1787, паводле надпісу на рукапісе з п’есамі, ён выкладаў рыторыку і паэтыку ў Забелах. У 1788 быў пераведзены выкладаць у школу пры кляштары ў Аглане. На момант сваёй смерці ў 1811 быў прыёрам шумскага дамініканскага кляштара. На наступны год пасля яго смерці бібліятэка гэтага кляштара пацярпела ад пажару, што дадаткова ўскладняе пошук звестак.[1]

Творчасць правіць

Да нашага часу дайшлі дзве п'есы Марашэўскага: беларуска-польская «Камедыя» і польская трагедыя «Свабода ў няволі». Абодва творы захаваліся ў адным рукапісным зборніку 1787 г., які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы. У «Камедыі» паказана цяжкае жыццё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асветніцкая думка, што шчасце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасці з эстэтыкай класіцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмедый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сінтэзуюцца ў камедыю. Ідэі асветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — вышэй асабістых інтарэсаў ставіць інтарэсы радзімы.

«Камедыя» была ўпершыню апублікаваная Уладзімірам Ператцам у 1911.

Бібліяграфія правіць

  • Камедыя // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. 2-е выд. Мн., 1997. Т. 1.

Зноскі

  1. а б А. Ф. Брыль. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна // Роднае Слова, 4/2018. С. 3–4.

Літаратура правіць

  • Усікаў Я. Беларуская камедыя. Мн., 1979. С. 72—110.
  • Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. С. 320—335.
  • Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. У 2 т. Т. 2. Новая літаратура : другая палова XVIII—XIX стагоддзе / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. — Мінск : Беларус. навука, 2007.