Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка
Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка (6 чэрвеня 1951, в. Кучын, Кармянскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2016), дацэнт (1987).
Канстанцін Міхайлавіч Бандарэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1951 (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Гісторыя», 1976), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (аспірантура, 1982).
Працаваў у Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова (з 1976; гісторыка-філалагічны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі і ўсходніх славян, прафесар, у 1992—2002 — загадчык кафедры, 2000—2003 — рэктар ІПК і ПК, 2003—2017 — рэктар універсітэта)[1].
Навуковыя інтарэсы: гісторыя палітычных партый Расіі і Беларусі пачатку XX ст.
Абвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях супраць студэнтаў
правіцьПаводле справаздачы, падрыхтаванай Польскім фондам свабоды і дэмакратыі, на пасадзе рэктара Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Канстанцін Бандарэнка быў адказны за адлічэнні студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароды: званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», медаль СССР «За працоўную доблесць» і інш[3].
Зноскі
- ↑ Бандарэнка Канстанцін Міхайлавіч
- ↑ Беларуская сістэма рэпрэсій. Пераследнікі і іх ахвяры = Białoruski system represji. Prześladowcy i ich ofiary / pod redakcją dr Dariusza Zalewskiego, Marka Bućko , Michała Kurkiewicza i Tomasza Pisuli. — Warszawa: Fundacja Wolność i Demokracja, 2007. — С. 42. — 72 с. Архівавана 3 снежня 2013.
- ↑ Бандарэнка, Канстанцін Міхайлавіч (доктар гістарычных навук; нар. 1951)