Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык

(Пасля перасылкі з К. М. Верамейчык)

Канстанцін Міхайлавіч Вераме́йчык (26 мая 1912, Кастрама, Расія — 3 сакавіка 1990) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966).

Канстанцін Міхайлавіч Верамейчык
Дата нараджэння 26 мая 1912(1912-05-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 сакавіка 1990(1990-03-03) (77 гадоў)
Прафесія акцёр
Тэатр
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1930 годзе ў самадзейнасці. З 1935 года ў тэатрах Кастрамы і Бранска. З 1946 года ў тэатры імя Я. Купалы, у 1947—1954 і 1957—1973 гадах у Рускім драматычным тэатры БССР, у 1955—1957 гадах у Беларускім тэатры юнага гледача.

Творчасць правіць

Характарны акцёр. Выконваў пераважна эпізадычныя ролі. Створаныя ім вобразы вызначаліся яскравасцю і акрэсленасцю: Кукушкін, Палойка («Брэсцкая крэпасць», «Галоўная стаўка» К. Губарэвіча), Радзіёнаў («Порт-Артур[ru]» паводле А. Сцяпанава[ru]), Усцін («Узнятая цаліна» паводле М. Шолахава), Пётр («Улада цемры[ru]» Л. Талстога), Прытыкін («Варвары» М. Горкага), Мітрафанаў («Барабаншчыца» А. Салынскага), Менас («Антоній і Клеапатра[ru]» У. Шэкспіра) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць