Казімеж Пшэрва-Тэтмаер
Казімеж Пшэрва-Тэтмаер (Kazimierz Przerwa-Tetmajer; 12 лютага 1865, в. Людзьмеж, Польшча — 18 студзеня 1940) — польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы».
Казімеж Пшэрва-Тэтмаер | |
---|---|
польск.: Kazimierz Przerwa-Tetmajer | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 лютага 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 студзеня 1940[1][2][…] (74 гады) ці 18 студзеня 1948[3] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, журналіст, драматург, празаік |
Мова твораў | польская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Ягелонскі універсітэт у Кракаве (1889). Друкаваўся з 1886.
Выдаў 8 зборнікаў вершаў (1891—1924), якім уласцівы імпрэсіяністычна-сімвалісцкі характар, метафарычнасць, музычнасць; звяртаўся да пейзажнай, інтымнай і філасофскай лірыкі. У драмах «Сфінкс» (1893), «Завіша Чорны» (1901), «Рэвалюцыя» (1906) выразныя сімвалісцкія тэндэнцыі. Сэнс быцця чалавека, праблемы сучаснасці і мастацтва ў раманах «Анёл смерці» (1898), «Пані Мэры» (1901), «Гібель» (1905); прырода, традыцыі і побыт жыхароў польскіх Татраў у цыкле апавяданняў «На Скалістым Падгаллі» (1903—10). У гістарычным рамане «Легенда Татраў» (1910—11) мастацкае асэнсаванне гісторыі Польшчы 17 ст. Раман «Канец эпапеі» (т. 1—4, 1913—17) пра вайну 1812 і ўдзел у ёй палякаў.
Асобныя творы К. Тэтмаера ў перакладзе на беларускую мову друкаваліся ў газеце «Наша ніва» (1910—13).
Адно з апавяданняў «Дудар» пераклаў на беларускую мову Вацлаў Ластоўскі[5], верш «На дзень анёла» — Алег Мінкін[6].
Зноскі
- ↑ а б Kazimierz Tetmajer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Kazimierz Tetmajer Przerwa // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12350175X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki/245-z-gistoryi-dudy-na-glybochchyne
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Літаратура
правіць- Хмяльніцкі М. Тэтмаер // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн., 2003.