Лаадыка Кападакійская
Лаадыка (стар.-грэч.: Λαοδίκη, Laodíkē) — сястра цара Понта Мітрыдата VI Еўпатара (каля 120—63 да н.э.) і жонка цара Кападокіі Арыярата VI (130—116 да н.э.).
Лаадыка Кападакійская | |
---|---|
Нараджэнне | II стагоддзе да н.э. |
Смерць | I стагоддзе да н.э. |
Бацька | Мітрыдат V Эвергет |
Маці | Лаадыка VI[d] |
Муж | Арыярат VI і Нікамед III Эвергет |
Дзеці | Арыярат VII, цар кападокійскі, Арыярат VIII, Nysa[d] і Pylaemenes III[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муж Лаадыкі быў забіты кападакійскім магнатам Гордыем, падбухтораны яе братам Мітрыдатам Еўпатарам (забойства, паводле меркавання рымскіх аўтараў, было тайна падрыхтавана Мітрыдатам з мэтай пашырэння сваіх уладанняў). Пасля гібелі мужа, каб пазбегнуць аналагічнага лёсу для сябе і двух сваіх сыноў, яна выйшла замуж за цара Віфініі Нікамеда III, які ўварваўся ў той час у краіну.
Затым Нікамед расставіў свае гарнізоны па кападакійскіх крэпасцях і абвясціў пра аб'яднанне Віфініі і Кападокіі ў адзіную дзяржаву. Мітрыдат жа абвясціў, што законным царом Кападокіі можа лічыцца толькі юны сын забітага Арыярата VI, вызваліў Кападокію ад віфінскіх гарнізонаў і абвясціў царом Арыярата VII, сына Арыярата VI і свайго пляменніка.
Праз некаторы час Мітрыдат запатрабаваў у новага цара, каб у Понт выслалі яго даўняга паплечніка, Гордыя. У адказ на адмову Арыярата VII выдаць забойцу свайго бацькі Мітрыдат пачаў супраць яго вайну, а затым каварна забіў.
Пасля смерці свайго сына яна разам з Нікамедам паспрабавала паставіць на прастол Кападокіі самазванца. У прыватнасці, яна адправілася ў Рым, каб пацвердзіць перад сенатам, што ў яе было тры сыны ад першага мужа Арыярата VI. Аднак нягледзячы на гэта сведчанне, самазванец быў адпрэчаны сенатам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Smith W. Laodice (13) // Dictionary of Greek and Roman Biography and Mythology. — Boston: 1870. — Vol. 2. — P. 719.