Лаамедэя (спадарожнік)

Лаамедэя (стар.-грэч.: Λαομέδεια) — нерэгулярны спадарожнік планеты Нептун з прамым арбітальным зваротам. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун XII.

Гісторыя адкрыцця правіць

Лаамедэя была адкрыта Мэцью Холманам, Джонам Кавеларсам, Томі Гравам, Уэслі Фрэйзерам, Дэнам Мілісаўлевічам па здымках, зробленым у жніўні 2002 года з дапамогай 4-м тэлескопа «Бланка» абсерваторыі Сэра-Талала. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2002 N 3. Уласная назва была прысвоена 3 лютага 2007 года.