Лабковіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Лабко́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Бель 1.

Лабковіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Крычаўскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бель 1
Дата ўтварэння 16 ліпеня 1954
Насельніцтва (2019) 1 365
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Кашанскага і Бельскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Лабковічы[1]. 24 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Паланіцкага сельсавета[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мсціслаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Крычаўскага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Касцюшкавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (пасёлкі Арэхаўскі, Дубоўскі, Кліноўскі, Пад’ялецкі, Сасноўскі, вёскі Дарлівае і Камароўка)[3]. 19 ліпеня 2023 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Бель 1[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1926 чалавек[5], з іх 97,5 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,2 % — украінцы[6]. Станам на 2017 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1869 жыхароў. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1365 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  4. Решение Кричевского районного Совета депутатов от 19 июля 2023 г. № 85-6 О переносе административного центра Лобковичского сельского Совета депутатов Кричевского района
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.