Лабірынты (аповесць)

«Лабіры́нты» — гістарычна-фантастычная аповесць Вацлава Ластоўскага, гэта першая фантастычная аповесць у беларускай літаратуры[1][2]. Найбольш вядомы празаічны твор Ластоўскага, стаў узорам рамантычнай прозы на гістарычную тэму[3]. У аповесці апавядаецца пра існаванне высокаразвітай крыўскай цывілізацыі, не менш старажытнай за антычныя.

Лабірынты
Жанр аповесць
Аўтар Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі
Мова арыгінала беларуская
Дата першай публікацыі 1923
Электронная версія

СтыльПравіць

Гістарызм «Лабірынтаў» — ужо «паслявальтэрскотаўскі», гістарызм найперш інтэлектуальны, бо на парозе ўжо было XX стагоддзе, самы яго разгар, і таму проза В. Ластоўскага 20-х гадоў адчувала павевы новага мастацкага мыслення, звязанага з эпохай мадэрнізму. Тыя павевы мадыфікавала ўласная нацыянальная глеба, напаўнялі змястоўнасцю задачы новага беларускага адраджэння і адпаведныя гісторыка-культурныя асацыяцыі. «Лабірынты» — сплаў філасофска-культурных напрацаванняў (да ўсяго — мінітрактатаў па гісторыі сусветнай міфалогіі, народнай астраноміі, этнаграфіі) і мастацкай містыфікацыі гісторыка-міфалагічнага кшталту, духоўная аснова беларускае Крывіі, адна з першых фундаментальных мастацкіх канструкцый нацыянальнай канцэпцыі быцця.

Міфалагічныя, тэасофскія, фальклорныя, навуковыя і ўласнамастацкія штудыі ў «Лабірынтах» збольшага былі скіраваны на асвятленне актуальных праблем сучаснасці, яны, як адчуваў і сам В. Ластоўскі, дапамагаюць раскрываць «сімвал пройдзенай народам гісторыі». «Нягледзя на тое, што даўно па-свойму рашыў Юпітэр зямельнае права, права гэта да сягоння несправядлівае. І будзе датуль актуальным, пакуль кожны народ не станецца гаспадаром у сваім краі, — наўпрост выводзіць В. Ластоўскі паралелі ў сваю рэальнасць, — пакуль кожны, хто палівае сваім потам загон, не будзе праўным, прызнаным і ўсвячоным правам яго валадаром. Гэты ж час ужо недалёк!».

У аповесці — шмат спасылак і зносак на навуковыя працы, «рэдактарскія» прыпісы, угрунтаваны тэрміналагічны апарат, насычанасць сымболікай, паняццямі міфалогіі, эзатэрыкі. У «Лабірынтах» апісаны народны духоўны космас і асноўныя вехі нацыянальнага культурнага станаўлення, пра адмысловую нацыянальную практопію, створаную на аснове старажытнай беларускай гісторыі.

ВыданніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць