Адкрыць галоўнае меню

Лагойскі сельсавет

сельсавет Беларусі

Лагойскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Лагойск (не ўваходзіць у склад).

Лагойскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Лагойскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Лагойск
старшыня Алег Міхайлавіч Кулікоў[1]
Насельніцтва (2011) 2 835
Плошча 135,9[1] км²
Часавы пояс UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223110
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

ГеаграфіяПравіць

Лагойскі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Лагойскага раёна ў радыусе 15 км вакол горада Лагойск. Мяжуе з Гайненскім, Астрошыцкім, Швабскім сельсаветамі Лагойскага раёна, а таксама са Смалявіцкім раёнам.

Да 2009 года агульная плошча сельсавета складала 4113 га, з іх землі РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» — 3329 га, землі сельсавета — 784 га. На тэрыторыі сельскага савета было размешчана 11 населеных пунктаў: Гасцілавічы, Заазер’е, Чорны Лес, Панізоўе, Ніўкі, Слагавішча, Міхалова, Церхавічы, Зялёны Луг, Верагі, Рудня — у якіх пражывалі 1298 чалавек.

У 2009 годзе да Лагойскага сельсавета былі далучаны ўсе населеныя пункты скасаванага Знаменкаўскага сельсавета.

АрганізацыіПравіць

На тэрыторыі сельсавета размешчаны наступныя арганізацыі:

  • РДУП «Беларуснафта-Мінскаблнафтапрадукт» філіял СК «Лагойскі» (аг. Гасцілавічы)
  • ООО «Паркерпласт» (вытворчасць вырабаў з пластмасы), размешчаны ў в. Заазер’е
  • ООО «Вега» (закуп грыбоў, ягад), размешчаны ў в. Верагі.

Сацыяльная-культурная інфраструктураПравіць

Установы адукацыі і дашкольныя ўстановыПравіць

  • ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Косінская сярэдняя агульнаадукацыйная школа»
  • ДУА «Гасцілавіцкі дзіцячы сад»
  • ДУА «Косінскі дзіцячы сад»
  • ДУА «Аўгустоўскі дзіцячы сад»

Установы культурыПравіць

  • Гасцілавіцкі цэнтр культуры і досугу
  • Косінскі сельскі дом культуры
  • Бібліятэка аг. Гасцілавічы

Установы аховы здароўяПравіць

  • Аўгустоўская амбулаторыя
  • Косінскі ФАП

Аддзяленні сувязіПравіць

  • Аддзяленне сувязі аг. Гасцілавічы
  • Аддзяленне сувязі аг. Косіна

ГандальПравіць

Крамы ў аг. Гасцілавічы, аг. Заазер’е, аг. Слагавішча.

ТранспартПравіць

Транспартнае абслугоўванне ажыццяўляецца ДУП «Аўтапарк № 12».

ТурызмПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі