Ла́дзіслаў Я́мбар (славацк.: Ladislav Jambor; 1 лютага 1932, в. В’еска над Вагам — 3 верасня 2005, г. Трэнчын) — папулярызатар гісторыі Славаччыны, нумізмат, філатэліст і настаўнік.

Ладзіслаў Ямбар
Дата нараджэння 1 лютага 1932(1932-02-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 верасня 2005(2005-09-03) (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, краязнавец, настаўнік, нумізмат, Філатэліст

Біяграфічны нарыс правіць

Ладзіслаў Ямбар нарадзіўся 1 лютага 1932 года ў вёсцы В’есцы над Вагам (цяпер горад Поважаны). Пасля сканчэння пачатковай школы навучаўся ў 8-гадовай гімназіі ў Новым Месце над Вагам, якую паспяхова скончыў у 1951 годзе. У тым жа годзе ён паступіў як настаўнік ў пачатковую школу ў Луцы над Вагам.

У маладосці Ладзіслаў Ямбар меў вялікую мару стаць пілотам. Ужо ў студэнцтве ён пачаў будаваць авіямадэлі, пазней таксама стаў інструктарам па авіямадэляванні. Ён пачаў лётаць на самалётах у 1949 годзе на ўзгорку Страніку каля Жыліны, пазней у Вайнарах, П’ешцянах, Трнаве, а таксама ў некалькіх чэшскіх аэрапортах.

У 1955 годзе атрымаў дыплом пілота планера, у 1956 годзе дыплом настаўніка планера і камісара па паветраных відах спорту. Ён працаваў настаўнікам безрухавіковага лятання ў аэрапорце ў П’ешцянах і падрыхтаваў шмат пілотаў. Гэтыя крокі й паспяховая дзейнасць прывялі яго ў пілоцкую школу ў Дольным Кубіне і Прэшаве, дзе ён навучаўся з 1953 па 1954 гады. Ягонае жаданне стаць пілотам не спраўдзілася з-за умоваў, якія склаліся ў Чэхаславацкай Рэспубліцы й Чэхаславацкай Народнай Арміі. Ён павінны быў пакінуць пілоцкую школу з-зп сватх рэлігійных перакананняў. Далей Ямбар служыў у аэрапорце Трэнчына памочнікам дыспетчара паветранага руху.

Пасля сыходу з войска ў 1955 годзе ён вярнуўся ў пачатковую школу ў Луцы над Вагам, Мошаўцах (сёньня Поважаны), у 1957-59 гадах быў намеснікам дырэктара школы ў Бошацы. У 1956-59 гадах навучаўся дыстанцыйна ў Вышэйшай педагагічнай школе ў Браціславе, дзе атрымаў кваліфікацыю настаўніка гісторыі і геаграфіі. У 1959—60 навучальным годзе быў дырэктарам базавай дзевяцігадовай школы ў Старай Туры. Як настаўнік, ён распачаў шырокую адукацыйную дзейнасць, актыўна займаўся тэатрам, спеўнымі сходамі і арганізоўваў лекцыі на педагагічныя і гістарычныя тэмы. Ён спрычыніўся да заснавання хора «Яворына». Прарабіў вялікую частку працы над Старай Турай пры планаванні будаўніцтва новай школы. Дзякуючы яму праца па рыхтаванні праектнай дакументацыі пачалася нашмат хутчэй. Па рэарганізацыі дзяржаўнага кіравання ў 1960 годзе на яго была ўскладзеная функцыя ўчастковага школьнага інспектара ў Трэнчыне, у які ён пераехаў. У гэты перыяд ён працаваў старшынём камісіі па інтэграцыі дэфектнай моладзі ў навучальны працэс.

У 1968 годзе за педагагічную працу быў узнагароджаны прэміяй «Узорным настаўнікам». Пасля ўводу войскаў Варшаўскага дагавора ў Чэхаславацкую Сацыялістычную Рэспубліку і наступных праверак у 1969 годзе ён мусіў пакінуць пасаду інспектара. Ямбар быў пераведзены ў Тэхнічна-матэрыяльны цэнтр аддзела адукацыі Трэнчына. З цягам часу ён стаў яго дырэктарам і займаў гэтую пасаду да 1992 года, калі выйшаў на пенсію.

Ладзіслаў Ямбар памёр 3 верасня 2005 года ў Трэнчыне, дзе ён таксама пахаваны.

Грамадская дзейнасць правіць

Свае шырокія веды гісторыі і геаграфіі Ладзіслаў Ямбар прымяняў у розных грамадскіх арганізацыях, дзе быў сябром альбо функцыянерам (Славацкае гістарычнае таварыства пры Славацкай акадэміі навук, Славацкае таварыства гісторыі навукі і тэхнікі, Асацыяцыя славацкіх жаўнераў). За высокую актыўнасць у Звязарме, звязаную з падрыхтаваннем студэнтаў-лётнікаў, ён быў узнагароджаны сярэбраным, а потым і залатым значкам «За ахвярную працу». У арганізаванай філатэліі Трэнчына ён прадставіўся публіцы дзякуючы сваёй дзейнасці ў аргкамітэтах філатэлістычных выставаў, пачынаючы з 1964 года, у якасці кіраўніка сацыяльных аддзелаў. У асноўным дзякуючы яму да некаторых гадавінаў выпускаліся карткі да ліставання і маркі, якія таксама дастаўляліся паветранай поштай у нейкі горад каля Трэнчыну. У клубе ён быў узнагароджаны бронзавым, срэбным і залатым Ганаровым знакам саюза славацкіх філатэлістаў за развіццё філатэліі ў Славаччыне.

У 1970 годзе пры дапамозе доктара філасофіі Мілана Шышміша і прафесара Штэфана Поздзішаўскага быў утвораны гурток нумізматаў, які ў 1976 годзе быў ператвораны ў аддзяленне Славацкага нумізматычнага таварыства. Ладзіслаў Ямбар стаў ягоным старшынём і займаў гэтую пасаду да скону ў 2005 годзе.

Ён таксама быў намеснікам старшыні Цэнтральнага камітэта Славацкага нумізматычнага таварыства ў Браціславе больш за два дзесяцігоддзі. Ён у поўнай меры выкарыстаў свае дыпламатычныя здольнасці ў арганізацыі выставаў, выдачы памятных медалёў, адкрыцці памятных дошак, арганізацыі паездак па Славаччыне і за мяжу і лекцыяў па гісторыі, археалогіі, тэхнічных працах, ведах, месцы працы, жыцці і дзейнасці важных славацкіх дзеячаў. Пад яго кіраўніцтвам Трэнчынская філія Славацкага нумізматычнага таварыства стала найлепшым філіялам у Славаччыне. За часам ягонай працы філіял ў Трэнчыне арганізаваў 40 аўкцыёнаў нумізматычнага матэрыялу, невялікіх скульптураў, прафесійнай літаратуры, званняў і ўзнагародаў. Таксама Ямбар дапамагаў маладым нумізматам у Сеніцы.

Ладзіслаў Ямбар актыўна працаваў у клубе гісторыі авіяцыі Славацкага авіяцыйнага аб’яднаньня імя Мілана Расціслава Штэфаніка ў Трэнчыне, дзе ён працаваў намеснікам старшыні. Ямбар напісаў шэраг артыкулаў у галіне гісторыі, авіяцыі і скачкоў з парашутам. Ён быў адказны за адкрыццё мемарыяльнай дошкі 1-й вайсковай парашутнай школы ў Трэнчыне, мемарыяльнай дошкі лейтэнанту авіяцыі Яну Пргачку, капітану ў памяць у Злотаўцах, піянеру авіяцыі Андрэю Квашу на будынку Трэнчынскага ўніверсітэту імя Аляксандра Дубчака, названне аэрапорту імем генерала Штэфана Юраха. Пасля стварэння Славацкай Рэспублікі працаваў у кансультацыйнай камісіі Міністэрства абароны Славацкай Рэспублікі па вайсковай сімволіцы ў Браціславе. У 1998 годзе ўзнагароджаны медалём міністра абароны Славацкай Рэспублікі 1-й ступені за пашырэнне гісторыі славацкіх ВПС і парашутнага спорту.

За шырокую культурную і грамадскую дзейнасць Ямбар у 1997 і 1998 гадах быў намінаваны на званне «Чалавека года» ў галіне культуры ў Трэнчыне.

Выдавецкая дзейнасць правіць

Ладзіслаў Ямбар таксама шмат прысвяціў сабе выдавецкай справе. Ён ахвяраваў сваімі навуковымі працамі для краязнаўчае манаграфіі горада Трэнчына. Ямбар працаваў у некалькіх газетах і часопісах, у тым ліку «Trenčianske noviny», «Považie», «Jemnomechanik», «Apológia», «Obrana» і іншых часопісах з гістарычнай тэматыкай, у якіх пісаў пра малавядомыя аспекты славацкай гісторыі. Ён склаў і забяспечыў выданне анталогіі «Rákocziho povstanie a bitka pri Trenčíne», звязаную з узвядзеннем помніка з нагоды 275-годдзя Трэнчынскай бітвы 1708 года ў 1983 г. Быў адказны за выданне кнігі «Alexander Rudnay v kontexte národnoobrodeneckého hnutia». Пад яго кіраўніцтвам у філіяле Славацкага нумізматычнага таварыства было выдадзена 9 медалёў, прысвечаных славацкай гісторыі і асобам, у тым ліку медалі «1800. výročie rímskeho nápisu v Trenčíne», «M.R. Štefánik», «570. výročie zasadnutia Sednice Tatrín v Čachticiach», «veterinárovi MVDr. Jozefovi Marekovi z Hornej Stredy», «Františkovi Rákoczimu II. M.R.Štefánikovi» і некаторыя іншыя. Апошнім стаў медаль Аляксандра Руднага, яго земляка, острагімскага арцыбіскупа і кардынала. Ён склаў брашуру пад назвай «30 Rokov organizovanej numizmatiky v Trenčíne». За шырокую працу ў Славацкім нумізматычным таварыстве ён быў узнагароджаны медалямі III, II і I ступені «За заслугі ў развіцці славацкай нумізматыкі».

У 1969—1970 гадах Ямбар напісаў, склаў і апублікаваў у выглядзе самвыдату публікацыю «RADY, VYZNAMENANIA, PAMATNÉ ODZNAKY,A SYMBOLICKÉ NÁHRADKY SLOVENSKEJ REPUBLIKY  1939—1945» у межах 70 старонак тэксту і 21 старонкі выяўленчых дадаткаў у фармаце А5. Ён удзельнічаў у выданні брашуры «Rady a vyznamenania Slovenskej republiky 1939-45» (Trenčan 1992), публікацыі пра фаларыстыку гэтага перыяду, у якой даваў выявы ўзнагародаў са сваёй калекцыі для выяўленчай часткі, а таксама падрыхтаваў даклад пра яе. У 2016 годзе ён быў узнагароджаны сярэбраным ганаровым знакам Славацкага фалерыстычнага таварыства ў памяць пра ягоны значны ўнёсак у развіццё фалерыстыкі як навукі і за выдавецкую дзейнасць у гэтай галіне.

Зноскі

Спасылкі правіць