Лазар Весялінавіч

югаслаўскі і сербскі футбаліст

Лазар Весялінавіч (сербск.: Лазар Веселиновић; нар. 4 жніўня 1986, Нові-Сад, Сербія, СФРЮ) — сербскі футбаліст, нападнік.

Футбол
Лазар Весялінавіч
Нарадзіўся 4 жніўня 1986(1986-08-04)[1] (37 гадоў)
Грамадзянства  Сербія
Рост 187 см
Вага 85 кг
Пазіцыя нападнік
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Сербія і Чарнагорыя Півара (Чаларова) 9 (1)
2005—2006 Сербія і Чарнагорыя Шайкаш (Ковіль) 32 (11)
2006—2008 Сербія Інджыя 13 (0)
2005—2006   Сербія Шайкаш (Ковіль) 10 (3)
2007—2008   Сербія Біг Бул (Бачынцы) 11 (2)
2008—2009 Сербія Паліч 24 (11)
2009—2011 Сербія Спартак Злацібар Вода 5 (0)
2009—2010   Сербія Півара (Чаларова) 16 (8)
2010—2011   Сербія Пролетар (Нові-Сад) 8 (1)
2011 Сербія Млады Раднік (Пажаравац) 16 (6)
2012—2013 Сербія Хайдук (Кула) 42 (18)
2013   Беларусь Дынама (Мінск) 12 (3)
2014—2015 Сербія Вайводзіна (Нові-Сад) 27 (12)
2015   Паўднёвая Карэя Пхохан Стылерс 16 (0)
2016 Паўднёвая Карэя Пхохан Стылерс 25 (4)
2017 Венгрыя Мезёкёвешд 22 (2)
2018 Сербія Рад (Бялград) 8 (1)
2018—2019 Сербія Пролетар (Нові-Сад) 0 (0)
2018—2019   Сербія Борац (Шайкаш)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2019.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец клуба «Вайводзіна», спачатку выступаў за клубы ніжэйшых сербскіх ліг. У 2009 годзе стаў іграком клуба «Спартак Злацібар Вода», але з-за траўм не здолеў замацавацца. З 2012 года гуляў за клуб «Хайдук», у складзе якога стаў трэцім бамбардзірам чэмпіянату Сербіі сезона 2012/13 і ўвайшоў у склад сімвалічнай зборнай чэмпіянату.

«Дынама» правіць

У ліпені 2013 года быў запрыкмечаны селекцыянерамі мінскага «Дынама», якія прыехалі ў Сербію дзеля прагляду аднаклубніка Лазара, Ненада Адамавіча. У выніку Весялінавіч быў арандаваны дынамаўцамі да канца 2013 года з правам выкупу.

У складзе «Дынама» адразу заняў месца асноўнага нападніка, быў прызваны замяніць на гэтай пазіцыі пакінуўшага клуб Касціна Курэлю. У першым жа матчы за «Дынама» (14 ліпеня супраць «Гомеля») вызначыўся голам. Трохі пазней тры галы Весялінавіча дазволілі дынамаўцам па суме двух матчаў прайсці ў Лізе Еўропы харвацкую «Лакаматыву». Але пасля гульня Весялінавіча пайшла на спад, і ў верасні ён ужо перастаў трапляць у асноўны склад. У лістападзе 2013 года вярнуўся на месца асноўнага нападніка.

«Вайводзіна» правіць

Па заканчэнні сезона «Дынама» намагалася пакінуць Весялінавіча ў сваім складзе, але ў студзені 2014 года ён перайшоў у «Вайводзіну»[2]. У складзе «Вайводзіны» стаў уладальнікам Кубка Сербіі. У студзені 2015 года на правах арэнды апынуўся ў карэйскім клубе «Пхохан Стылерс»[3], куды праз год перайшоў на трывалай аснове.

Апошнія гады правіць

У пачатку 2017 года вярнуўся ў Еўропу, стаўшы іграком венгерскага клуба «Мезёкёвешд». У студзені 2018 года перайшоў у бялградскі «Рад». У маі 2018 года стаў іграком «Пролетара», але неўзабаве быў аддадзены ў арэнду «Борац» (Шайкаш) з рэгіянальнай лігі. Па заканчэнні сезона 2018/19 пакінуў «Пролетар».

Дасягненні правіць

Заўвагі правіць

Спасылкі правіць