Лазар Майсеевіч Кагановіч
Лазар Майсеевіч Кагановіч (руск.: Лазарь Моисеевич Каганович; 10 (22) лістапада 1893, вёска Кабаны, цяпер Чарнобыльскі раён, Кіеўская вобласць, Украіна — 25 ліпеня 1991) — расійскі рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч, блізкі паплечнік Сталіна. Кандыдат у члены ЦК РКП(б) (1923—1924), член ЦК партыі (1924—1957), член Аргбюро ЦК УКП(б) (1924—1925, 1928—1946), сакратар ЦК УКП(б) (1924—1925 , 1928—1939), кандыдат у члены Палітбюро ЦК УКП(б) (1926—1930), член Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1930—1957).
Лазар Майсеевіч Кагановіч | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
3 верасня 1956 — 10 мая 1957 | |||
Папярэднік | Павел Аляксандравіч Юдзін | ||
Пераемнік | Іван Аляксандравіч Грышманоў | ||
| |||
24 мая 1955 — 6 чэрвеня 1956 | |||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||
Пераемнік | Аляксандр Пятровіч Волкаў | ||
| |||
16 кастрычніка 1952 — 29 чэрвеня 1957 | |||
| |||
9 студзеня 1948 — 10 кастрычніка 1952 | |||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||
Пераемнік | Іван Рыгоравіч Кабаноў | ||
| |||
3 сакавіка 1947 — 26 снежня 1947 | |||
Папярэднік | Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | ||
Пераемнік | Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | ||
| |||
19 сакавіка 1946 — 6 сакавіка 1947 | |||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||
Пераемнік | Сямён Захаравіч Гінзбург | ||
| |||
26 лютага 1943 — 20 снежня 1944 | |||
Папярэднік | Андрэй Васільевіч Хрулёў | ||
Пераемнік | Іван Уладзіміравіч Кавалёў | ||
| |||
12 кастрычніка 1939 — 3 ліпеня 1940 | |||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||
Пераемнік | Іван Карнеевіч Седзін | ||
| |||
5 красавіка 1938 — 25 сакавіка 1942 | |||
Папярэднік | Аляксей Венедыктавіч Бакулін | ||
Пераемнік | Андрэй Васільевіч Хрулёў | ||
| |||
22 жніўня 1937 — 24 студзеня 1939 | |||
Папярэднік | Валерый Іванавіч Межлаўк | ||
Пераемнік | Пасада скасавана | ||
| |||
28 лютага 1935 — 22 жніўня 1937 | |||
Папярэднік | Андрэй Андрэевіч Андрэеў | ||
Пераемнік | Аляксей Венедыктавіч Бакулін | ||
| |||
10 лютага 1934 — 28 лютага 1935 | |||
Папярэднік | Ян Эрнэставіч Рудзутак як старшыня ЦКК РКП(б) — УКП(б) | ||
Пераемнік | Мікалай Іванавіч Яжоў | ||
Партыя | РКП(б) (з 1911-1961) | ||
Дзейнасць | дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянер, палітык | ||
Член у | |||
Нараджэнне | 10 (22) лістапада 1893[1] | ||
Смерць | 25 ліпеня 1991[1][2][…] (97 гадоў) | ||
Пахаванне | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў беднай яўрэйскай сям'і. У 13-гадовым узросце з'ехаў у пошуках заробку ў горад Кіеў, дзе ўладкаваўся на гарбарны завод. 1911 залучаны ў рэвалюцыйны рух старэйшым братам Міхаілам. Член РСДРП (б) з 1911 года. Прымаў актыўны ўдзел у працы прафсаюза гарбароў.
У 1915 годзе Лазар Кагановіч арыштаваны і высланы ў родную вёску Кабаны, пасля чаго перайшоў на нелегальнае становішча і разам з жонкай Марыяй перабраўся ў Юзаўку (з 1924 года — горад Данецк), дзе пасля Лютаўскай рэвалюцыі стаў намеснікам старшыні Юзаўскага Савета і старшынёй саюза гарбароў.
Вясной 1917 года Кагановіч па заданні партыі накіраваны ў войска для прапагандысцкай працы. У сакавіку-красавіку 1917 года ён старшыня ваеннай арганізацыі бальшавікоў у Самары. У чэрвені 1917 гады прымае ўдзел у пасяджэннях Усерасійскай канферэнцыі ваенных арганізацый пры ЦК РСДРП (б) у Петраградзе, дзе яго абіраюць у склад Усерасійскага бюро ваенных арганізацый.
Пасля вяртання з войска, Кагановіча зноў арыштоўваюць і накіроўваюць на фронт, але ў Гомелі намаганнямі мясцовых бальшавікоў яго вызваляюць, і са жніўня 1917 года ён становіцца ў Гомелі старшынёй Палескага камітэта РСДРП (б), што адыграла значную ролю ў прыходзе бальшавікоў да ўлады у Гомелі і Магілёве.
Пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі Л. М. Кагановіч становіцца адным з арганізатараў стварэння Чырвонай Арміі: у 1918 годзе ён камісар арганізацыйна-агітацыйнага аддзела Усерасійскай калегіі па арганізацыі Чырвонай Арміі, што дазволіла яму ўсталяваць асабістыя сувязі з шэрагам вядомых бальшавікоў.
У сярэдзіне лета 1918 года Кагановіч накіраваны ў Ніжні Ноўгарад, які стаў прыфрантавым горадам у сувязі з прасоўваннем частак чэхаславацкага корпуса. Тут, з мая 1918 г. па жнівень 1919 года, ён займаў пасады старшыні Ніжагародскага губернскага Камітэта РКП (б) і губернскага Выканаўчага Камітэта.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Lazar Moiseyevich Kaganovich // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lasar M. Kaganowitsch // Munzinger-Archiv — 1913. Праверана 9 кастрычніка 2017.