Лазар Хрэбелянавіч

Лазар Хрэбелянавіч (сербск.: Лазар Хребељановић; 1329 — 28 чэрвеня 1389) — апошні незалежны кіраўнік Сербіі (13701389), святы Сербскай праваслаўнай царквы.

Лазар Хрэбелянавіч
сербск.: Лазар Хребељановић
Knez Lazar, Vladislav Titelbah.jpg
CoatOfArmsOfLazarPripcevicHrebeljanovic.png
Нараджэнне 1329[1][2][…]
Смерць 28 чэрвеня 1389(1389-06-28)
Месца пахавання
Род Дынастыя Лазаравічаў
Бацька Прыбац Храбелянавіч[d]
Жонка Міліца Сербская
Дзеці Мара Лазаравіч Бранкавіч[d][4], Алівера Дэспіна[d], Jelena Balšić (Lazarević)[d], Стэфан Лазаравіч[4], Teodora Lazarević[d], Драгана Сербская[d] і Вук Лазаравіч[d]
Веравызнанне Сербская праваслаўная царква
Дзейнасць кандацьер, Stavilac
Бітвы
Commons-logo.svg Лазар Хрэбелянавіч на Вікісховішчы

Лазар паходзіў не з царскага роду; ён быў жанаты на Міліцы, радавод якой часта выводзяць, каб звязаць Лазара з Неманічамі, ад Стэфана Першавенчанага. Упершыню Лазар вызначыўся пасля смерці Стэфана Душана, калі Сербскае царства распалася на асобныя часткі і феадалы пачалі разлютаваную барацьбу за першынство. На Вукашына, які захапіў уладу, падняліся ўсе сербскія велікашы, у тым ліку і Лазар. Ён запрасіў на дапамогу Людовіка I Венгерскага і захапіў у Вукашына ўдзелы і ўладу, а Людовік заняў Мачву.

Лазар не зваў сябе ні царом, ні каралём, але толькі князем, самадзержцам усёй Сербскай зямлі, і жыў у Крушэвацы. У 1376 Лазар дамогся ад візантыйскага патрыярха вызвалення ад накладзенага ім на Сербію яшчэ пры Стэфане Душане праклёну і прызнання сербскага патрыярхата.

Партрэтная фантазія сучаснага жывапісца

Скарыстаўшыся смерцю Людовіка Вялікага Венгерскага, Лазар адваяваў Мачву з Бялградам. Туркам Лазар плаціў штогадовую даніну, але марыў пазбавіцца ад іх, для чаго заключыў ваенны саюз з Твртка Баснійскім і Георгіем Кастрыётам Албанскім.

Калі ў 1389 султан Мурад I прывёў на Косава поле войска, якое нашмат пераўзыходзіла войска Лазара, лёс Сербіі быў вырашаны. Памяць пра Лазара, які загінуў у бітве, да цяперашняга часу захавалася ў сербскіх народных песнях. Святы Лазар быў абезгалоўлены, і яго мошчы былі перанесены ў Раваніцу, дзе насельніцы манастыра ў наш час даглядаюць за хворымі дзецьмі. З 1889 года ў Сербіі ўручаецца ордэн Святога князя Лазара.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Lazar of Serbia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lazar I // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lazar I. // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 4,0 4,1 Lundy D. R. The Peerage

СпасылкіПравіць

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).


Папярэднік:
Стэфан Ураш V
Князь Сербіі
13701389
Пераемнік:
Стэфан Лазаравіч