Лазар Якаўлевіч Сітэрман (1894, Мазыр1941, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне медыцыны. Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1939).

Лазар Якаўлевіч Сітэрман
060626184839b.jpg
Дата нараджэння 1894
Месца нараджэння
Дата смерці 1941
Месца смерці
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера медыцына
Месца працы БДУ, Мінскі медыцынскі інстытут
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў медыцынскі факультэт Юр'еўскага ўніверсітэта (1916). З 1916 года ваенны ўрач, з 1921 — галоўны ўрач цэнтральнай паліклінікі Мінска, у 1923—1930 гг. асістэнт тэрапеўтычнай клінікі медыцынскага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1931 г. загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута. Загінуў у Мінскім гета.

Навуковыя працы па пытаннях этыялогіі, клінікі і лячэння сардэчна-сасудзістых хвароб.

БібліяграфіяПравіць

  • Расстройства ритма сердца: Этиогенез, клиника и терапия (1935).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 425. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

СпасылкіПравіць