Лазня — спецыяльнае памяшканне з печчу, дзе мыюцца і парацца.

Барыс Кустодзіеў. Руская Венера.

Традыцыйнае дойлідства правіць

Курныя рубленыя лазні былі нізкія і мелі невялікія памеры. Будавалася звычайна без падмурка, першы вянок мог класціся на зямлю, або на камяні па вуглах. Знізу зруб абсыпалі зямлёй. Столь рабілі з дошак або абчэсаных жэрдак і засыпалі зверху лісцем або кастрыцай, а вышэй пяском ці глінай. Падлога рабілася драўляная. Печ стаяла ля ўвахода і тапілася па-чорнаму, а ўздоўж сцен стаялі нізкія лавы. Лазні маглі мець таксама прылазнік (прадбаннік, або прымыльнік), які не меў столі або падлогі, некалькі лавак.

 
Лазня ў Беларускім дзяржаўным музеі архітэктуры і побыту

Драўляныя лазні болей распаўсюджаныя ў басейнах Дзвіны і верхнім цячэнні Дняпра і Сожа.

Рымскія лазні правіць

 
Рымская лазня

У рымскай лазні (тэрме) было некалькі пакояў: спачатку чалавек трапляў у прадбанны пакой, які зваўся «ападэрыум», гэты пакой служыў для распранання. Далей чалавек адпраўляўся ў наступны «цёплы пакой», які рымляне звалі «тэпіарыум», пасля якой ішлі гарачы пакой і парыльня, тэмпература ў якім дасягала 85 °C — «калідрыум» і «лаконіум». Пасля парыльні ішоў астуджальна-араматычны пакой «лаварыум». У рымскай лазні была бібліятэка, спартыўныя пляцоўкі, масажныя кабінеты.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць