Кругліцкі сельсавет
Кру́гліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Кругліца.
Кругліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Чашніцкі раён |
Уключае | 52 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Кругліца |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 031 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьУтвораны 20 жніўня 1924 года як Лазукоўскі сельсавет у складзе Чашніцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Лазукі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чашніцкім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Грынькі. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 1 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старасельскага сельсавета (14 населеных пунктаў: вёскі Аўсянікі, Баркі, Блажэўшчына, Вялікія Ліпавічы, Вятны, Вяцера, Вяціцераўка, Горы, Гразіна, Кавельшчына, Малыя Ліпавічы, Навіны, Стараселле і пасёлак Вяцера), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пуські[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Чашніцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Лазукоўскага сельсавета 33 населеныя пункты[2]. 12 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Кругліца[3]. 22 красавіка 1980 года сельсавет перайменаваны ў Кругліцкі[4]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Антапольскага сельсавета (28 населеных пунктаў: вёскі Антаполле, Бабоўка, Бараўцы, Барок, Барсукі, Баяры, Белая Дуброва, Бельнякі, Будзілава, Будзішча, Восава, Дайлідаўка, Жукі, Жучкі, Замачак, Камянец, Коравічы, Мар’іна, Мялешкавічы, Падмошша, Рыжанкі, Сабалі, Слабодка, Слідчаны, Тоўпіна, Хаўчы, Хмялёўка і Церабені)[5].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты) — 712 чалавек[6], з іх 98,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (52 населеныя пункты) — 1031 чалавек[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 9.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 63. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 красавіка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.