ФК Віцебск

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Лакаматыў-96 Віцебск)

«Віцебск» — беларускі футбольны клуб з горада Віцебск, заснаваны ў 1960 годзе. З 1992 года ўдзельнічае у Вышэйшай лізе Беларусі (акрамя 2003, 2005 і 2012—2014 гадоў).

Віцебск
Лагатып
Поўная назва Спартыўная ўстанова «Футбольны клуб „Віцебск“»
Заснаваны 1960
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён ЦСК
Умяшчальнасць: 8300
Дырэктар Мікалай Вайцюхоўскі
Галоўны трэнер Сяргей Ясінскі
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2019 13 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Каманда створана ў 1960 годзе. У савецкія часы выступала ў другой лізе чэмпіянату СССР.

У Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі каманда выступала з 1992 па 2011 (акрамя сезонаў 2003 і 2005 гадоў). Лепшыя сезоны клуб праводзіў у 1990-х гадах, калі трывала вёў барацьбу за медалі, атрымаў перамогу ў Кубку Беларусі. У першай палове 2000-х гульня пайшла на спад, і двойчы (па выніках сезонаў 2002 і 2004) клуб выбываў у Першую лігу, але адразу вяртаўся ў вышэйшы дывізіён. Другая палова 2000-х прывяла да чарговага ўздыму віцебскага клуба, які, хоць і не змагаўся за медалі, але знаходзіўся ў верхняй палове табліцы.

З 2009 года пачаўся чарговы заняпад. Каманда займала месца ўнізе, недалёка ад зоны вылету. У сезоне 2011 няўдалы фініш пакінуў каманду на перадапошнім месцы. Саступіўшы ў пераходных матчах мінскаму «Партызану» (0:2 і 2:1), каманда выбыла ў Першую лігу.

У Першай лізе (2012—2014)Правіць

У сезоне 2012 каманда вяла барацьбу за вяртанне ў эліту. Да апошняга моманта віцебскі клуб захоўваў шанцы на другое месца, якое давала права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але ў выніку віцябляне скончылі сезон трэцімі.

Сезон 2013 пачаўся для каманды няўдала, але пазней клуб выйшаў на другую пазіцыю ў турнірнай табліцы. У сярэдзіне 2013 клуб з-за дрэннага фінансіравання пакінулі асноўныя ігракі, але «Віцебск» працягваў весці барацьбу за месца ў эліце. У выніку, аднак, клуб зноў апынуўся на трэцім месцы і зноў не здолеў вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2014 клуб узмацніўся моцнымі для ўзроўня Першай лігі ігракамі, што дазваляла разлічваць на добрыя вынікі ў чэмпіянаце. Але, віцебскі клуб пацярпеў паражэнні ад асноўных канкурэнтаў і ў выніку скончыў першы круг на пятым месцы. Пасля гэтага ў ліпені 2014 года быў звольнены галоўны трэнер Юрый Канаплёў. Разам з новым трэнерам Сяргеем Вехцевым клуб стаў выступаць лепей і неўзабаве выйшаў на трэці радок, які здолеў захаваць да канца чэмпіянату. У стыкавых матчах «Віцебск» перайграў магілёўскі «Дняпро» (2:0, 1:1) і праз тры гады вярнуўся ў Вышэйшую лігу.

Папярэднія назвыПравіць

  • «Чырвоны сцяг» (1960—1963)
  • «Дзвіна» (1963—1985)
  • «Віцязь» (1985—1988)
  • КІМ (1989—1994)
  • «Дзвіна» (1994—1995)
  • «Лакаматыў-96» (1996—2002)
  • «Лакаматыў» (2003—2006)
  • «Віцебск» (з 2007 года)

ДасягненніПравіць

Цяперашні складПравіць

Станам на сакавік 2020 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Дзмітрый Гушчанка 1988
34   Бр Арцём Сарока 1992
2   Аб Мікіта Кастамараў 1999
3   Аб Артур Кац 1994
4   Аб Арцём Скітоў   1991
6   Аб Жуліу Сезар 1996
12   Аб Яўген Клапоцкі 1993
17   Аб Данііл Чалаў 1994
19   Аб Павел Назаранка 1995
25   Аб Алег Карамушка 1984
5   ПА Вандэрсан 1994
8   ПА Максім Калянчук 1989
Пазіцыя Імя Год нараджэння
10   ПА Дыегу Карыёка 1998
11   ПА Антон Мацвеенка 1986
13   ПА Максім Дробыш 2001
14   ПА Аляксандр Ксенафонтаў 1999
20   ПА Сяргей Волкаў 1999
21   ПА Арцём Гурэнка 1994
23   ПА Ілья Васільеў 1997
27   ПА Іаан Нямчонак 1999
9   Нап Руслан Цевераў 1994
22   Нап Уладзіслаў Фядосаў   1998
98   Нап Іон Нікалаеску 1998

Рэзервовы складПравіць

Пазіцыя Імя Год нараджэння
41   Бр Уладзіслаў Самовіч 2000
  Бр Сяргей Максімаў 2002
  Бр Іван Навічкоў 2003
  Аб Андрэй Бабровіч 2001
  Аб Вадзім Бабурчанкоў 2000
  Аб Дзяніс Багданаў 2001
  Аб Антон Вакар 2001
  Аб Кірыл Крутарожкін 2000
  Аб Дзмітрый Кручанюк 2001
  Аб Васіль Нефядоўскі 2002
  ПА Кірыл Банькоў 2002
Пазіцыя Імя Год нараджэння
  ПА Дзмітрый Вараб’ёў 2001
  ПА Вячаслаў Дзянісаў 2000
  ПА Назар Іваноў 2001
  ПА Уладзіслаў Кальнін 2001
  ПА Артур Камовіч 2001
  ПА Ян Масесаў 2000
  ПА Ян Скібскі 2002
  ПА Мікіта Шамшура 2000
  Нап Уладзіслаў Ванянок 2001
  Нап Дзмітрый Максімаў 2002
  Нап Захар Чарвякоў 2002

ТрансферыПравіць

Зіма 2019—2020Правіць

Прыйшлі ў клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
04.12.2019[2] Аб   Мікіта Кастамараў1   Орша
17.01.2020[3] Бр   Арцём Сарока   Дняпро
18.01.2020[4] Аб   Жуліу Сезар   Вілафранка
21.01.2020[5] Нап   Іон Нікалаеску2   Шахцёр
26.01.2020[6] ПА   Максім Калянчук   Рух
30.01.2020[7] Аб   Павел Назаранка   Слуцк
09.02.2020[8] Аб   Артур Кац   Дняпро
11.02.2020[9] Аб   Аляксандр Ксенафонтаў2   Дынама (Мінск)
18.03.2020[10] ПА   Ілья Васільеў   Дынама (Бранск)

1 З арэнды
2 У арэнду

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
Нап   Максім Фяшчук
02.12.2019[11] Бр   Уладзімір Жураў   Дняпро
02.12.2019[11] Аб   Мікалай Золатаў   Урал
02.12.2019[11] Аб   Акакій Хубутыя
02.12.2019[11] Нап   Аляксандр Пруднікаў
17.12.2019[12] ПА   Міхаіл Казлоў   Дынама (Мінск)
20.12.2019[13] ПА   Арцём Старгародскі завяршыў кар’еру
05.01.2020[14] Аб   Кірыл Пячэнін   Дынама-Брэст
29.01.2020[15] Бр   Дзмітрый Харытонаў1 дыскваліфікацыя
07.02.2020[16] Аб   Ніка Басарыя
02.03.2020[17] ПА   Аляксандр Александровіч1   Смалявічы
13.03.2020[18] ПА   Ільмір Нурысаў

1 Раней — у «Оршы» ў арэндзе

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Першая (Д1) 6 15 7 3 5 21–14 17 1/8 фіналу
1992–93 Першая (Д1) 2 32 18 11 3 55–21 47 Паўфінал
1993–94 Першая (Д1) 3 30 17 9 4 32–14 43 1/8 фіналу
1994–95 Першая (Д1) 2 30 16 13 1 46–15 45 1/16 фіналу
1995 Першая (Д1) 7 15 5 5 5 12–12 20 1/16 фіналу
1996 Першая (Д1) 5 30 13 10 7 48–27 49 Чвэрцьфінал
1997 Першая (Д1) 3 30 18 5 7 46–30 59 Уладальнік
1998 Вышэйшая (Д1) 4 28 14 6 8 35–24 48 1/8 фіналу Змена назваў ліг
1999 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 7 14 40–45 34 Чвэрцьфінал
2000 Вышэйшая (Д1) 11 30 8 7 15 34–50 31 1/8 фіналу
2001 Вышэйшая (Д1) 12 26 4 7 15 18–51 19 1/16 фіналу
2002 Вышэйшая (Д1) 14 26 3 0 23 20–77 9 Чвэрцьфінал   Вылет у Першую лігу
2003 Першая (Д2) 1 311 23 4 4 59–22 73 Чвэрцьфінал   Выхад у Вышэйшую лігу
2004 Вышэйшая (Д1) 15 312 8 3 20 35–58 27 1/16 фіналу   Вылет у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 2 30 21 7 2 76–23 70 1/16 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2006 Вышэйшая (Д1) 6 26 9 11 6 21–18 38 1/8 фіналу
2007 Вышэйшая (Д1) 8 26 9 8 9 25–28 35 1/8 фіналу
2008 Вышэйшая (Д1) 5 30 14 9 7 39–26 51 Чвэрцьфінал
2009 Вышэйшая (Д1) 10 26 10 2 14 26–37 32 1/16 фіналу
2010 Вышэйшая (Д1) 9 33 7 11 15 31–52 32 1/8 фіналу
2011 Вышэйшая (Д1) 11 33 8 8 17 29–46 32 1/16 фіналу
Пераходныя матчы3 2 1 0 1 2–3   Вылет у Першую лігу
2012 Першая (Д2) 3 28 19 2 7 57–30 59 1/16 фіналу
2013 Першая (Д2) 3 30 16 7 7 40–29 55 1/16 фіналу
2014 Першая (Д2) 3 30 15 5 10 44–30 50 Чвэрцьфінал
Пераходныя матчы4 2 1 1 0 3–1   Выхад у Вышэйшую лігу
2015 Вышэйшая (Д1) 13 26 4 9 13 21–47 21 1/8 фіналу
2016 Вышэйшая (Д1) 6 30 12 6 12 30–26 42 1/8 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 8 30 12 7 11 35–38 43 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 4 30 19 5 6 47–20 62 Фіналіст
2019 Вышэйшая (Д1) 13 30 8 7 15 24–39 31 1/8 фіналу

Міжнародныя кубкіПравіць

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
1998/1999 Кубак Кубкаў Кв. раўнд   Леўскі 1:8 (Г) 1:1 (Х) 2:9  
1999 Кубак Інтэртота 1 раўнд   Вартэкс 1:2 (Х) 2:2 (Г) 3:4  
2019/2020 Ліга Еўропы 1 кв. раўнд   КуПС 0:2 (Г) 1:1 (Х) 1:3  

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

  1. Основной состав
  2. Директор "Витебска" Вайтюховский: "В некоторых моментах тренерский штаб переоценил свои возможности"
  3. Вратарь Сороко подписал контракт с "Витебском"
  4. Бразильский защитник Сезар стал игроком "Витебска"
  5. "Шахтер" отдал нападающего в аренду "Витебску"
  6. Украинский полузащитник Каленчук стал игроком "Витебска"
  7. Назаренко подписал контракт с "Витебском", Калугин покинул расположение клуба
  8. Кац перешел в «Витебск»
  9. Хавбек Ксенофонтов из минского "Динамо" перешел в "Витебск"
  10. Российский полузащитник Васильев стал игроком "Витебска"
  11. 11,0 11,1 11,2 11,3 Хубутия, Золотов, Прудников и Журов покинули "Витебск"
  12. Михаил Козлов подписал контракт с минским "Динамо"
  13. Артем Старгородский: "К завершению карьеры морально готовлюсь еще с 2016-го"
  14. Печенин сменил "Витебск" на брестское "Динамо"
  15. ФУТБОЛЬНЫЙ КЛУБ "ВИТЕБСК" РАСТОРГ КОНТРАКТ С ДМИТРИЕМ ХАРИТОНОВЫМ.
  16. "Витебск" расторг соглашение с Басарией
  17. Александрович стал игроком "Смолевичей"
  18. "Витебск" расторг контракт с Нурисовым

СпасылкіПравіць