ФК Лакаматыў Масква

расійскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Лакаматыў Масква)

«Лакаматы́ў» (руск.: Локомотив) — расійскі футбольны клуб з горада Масква. Заснаваны ў 1923 годзе. Трохразовы чэмпіён Расіі, двухразовы ўладальнік Кубка СССР, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Расіі і трохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Генеральным спонсарам клуба з’яўляецца ААТ «Расійскія чыгункі».

Лакаматыў
FC Lokomotiv.png
Поўная назва ЗАО «ФК Локомотив»
Заснаваны 12 жніўня 1923
Горад Масква, Расія
Стадыён РЖД Арэна
Умяшчальнасць: 27 320
Уладальнік Расейская чыгунка[d]
Прэзідэнт Уладзімір Лявончанка[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2021/22 6 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

ГісторыяПравіць

Дата заснаванняПравіць

Афіцыйнай датай заснавання клуба пад сучаснай назвай «Лакаматыў» з’яўляецца 12 студзеня 1936 года. Аднак на афіцыйным сайце клуба пазначана, што папярэднікамі «Лакаматыва» былі чыгуначныя клубы «Казанка», які з’явіўся ў 1923 годзе; Клуб Кастрычніцкай рэвалюцыі (ККР), які выступаў у 1924—1930 гадах; і зноў «Казанка», які гуляў у 1931—1935 гадах. У адпаведнасці з гэтым, датай заснавання клуба можа таксама лічыцца 12 жніўня 1923 года. У кнізе Савіна «Масква футбольная» са спасылкай на футбольны каляндар-даведнік Масквы 1922 года прыводзіцца інфармацыя аб складах груп «Б» і «В» чэмпіянату сталіцы, дзе можна знайсці першыя згадванні аб камандзе рабочых чыгуначнага дэпо Масква-Пасажырская Казанскай чыгункі пад назвай «Гурток футбалістаў Казанскай дарогі» (скарочана «Казанка»), якая з’явілася ў 1922 годзе[1]. Фактычна ў асяроддзі заўзятараў «Лакаматыва» кожны год двойчы адзначаюць дзень нараджэння каманды, паколькі 12 жніўня знаходзіцца па тэрмінах побач з Днём чыгуначніка, які адзначаецца ў першую нядзелю жніўня[2].

1923—1991Правіць

22 мая 1936 года стаў днём нараджэння чэмпіянатаў Савецкага Саюза па футболе, адкрываў чэмпіянат матч паміж ленінградскім «Дынама» і маскоўскім «Лакаматывам». Першы гол быў на рахунку гульца чыгуначнікаў Віктара Лаўрова, але пасля ленінградская каманда забіла тры галы і перамагла ў матчы з лікам 3:1. Той сэзон чыгуначнікі скончылі на пятым месцы, тады ж быў і першы заваяваны трафей, ім стаў першы Кубак СССР у 1936 годзе. У фінале на стадыёне «Дынама» ў прысутнасці 20 тысяч гледачоў «Лакаматыў» абыграў тбіліскае «Дынама».

У канцы 1930-х гадоў за каманду гуляў Валянцін Гранаткін, які зрабіў выдатную кар’еру ў якасьці гульца і чыноўніка. З 1981 года па ініцыятыве прэзідэнта ФІФА Жуана Авеланжа праводзіцца міжнародны турнір юнацкіх каманд па футболе памяці першага віцэ-прэзідэнта ФІФА Гранаткіна.

СкладПравіць

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
1   Бр Гільермі 1985
2   Аб Дзмітрый Жываглядаў 1994
3   Аб Лукас Фасан 2001
4   Аб Станіслаў Магкееў 1999
5   ПА Канстанцін Марадзішвілі 2000
6   ПА Дзмітрый Барынаў (капітан) 1996
7   Нап Арцём Дзюба 1988
8   Аб Ігар Смольнікаў 1988
9   Нап Іван Ігнацьеў 1999
10   Нап Вільсан Ізідор 2000
11   ПА Антон Міранчук 1995
12   Аб Марыа Мітай 2003
15   Нап Максім Глушанкоў 1999
17   ПА Рыфат Жэмалетдзінаў 1996
19   ПА Сяргей Піняеў 2004
Паз. Імя Нар.
20   Аб Іван Кузьмічоў 2000
22   Бр Ілья Лантратаў 1995
24   Аб Максім Нянахаў 1998
25   Нап Франсуа Камано 1996
27   Нап Вадзім Ракаў 2005
30   Аб Херман Конці 1994
43   ПА Міхаіл Шчацінін 2005
53   Бр Данііл Худзякоў 2004
59   Аб Ягор Погастнаў 2004
60   Бр Андрэй Савін 1999
69   ПА Данііл Кулікаў 1998
71   Аб Наір Тыкнізян 1999
81   Нап Кірыл Нікішын 2004
92   ПА Абдула Багамаеў 2004
93   ПА Арцём Карпукас 2002

Зноскі

СпасылкіПравіць