Ламінарнае цячэнне
Ламіна́рнае цячэ́нне (ад лац.: lamina — пласцінка) — упарадкаванае цячэнне вадкасці (або газу), пры якім яе рух адбываецца слаямі, паралельнымі напрамку цячэння.
Механіка суцэльных асяроддзяў | ||||||||||
![]() | ||||||||||
Суцэльнае асяроддзе
| ||||||||||
Назіраецца ў вязкіх вадкасцях, пры малых скарасцях цячэння, пры абцяканні цел малых памераў. З павелічэннем скорасці ў пэўны момант пераходзіць у неўпарадкаванае турбулентнае цячэнне.
Тэарэтычна ламінарныя цячэнні вывучаюцца з дапамогай ураўненняў Наўе—Стокса. Вязкае ламінарнае цячэнне вадкасці ў трубе вызначаецца законам Пуазёйля.
ЛітаратураПравіць
- Ламінарнае цячэнне // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 116.
СпасылкіПравіць
- Ламинарное течение — артыкул з Фізічнай энцыклапедыі