Лана-Эстакада (англ.: Llano Estacado) — плато ў ЗША, знаходзіцца ў паўднёвай частцы Вялікіх раўнін.

Лана-Эстакада

Паверхня плато роўная, слаба расчлянённая. Вышыня складае 700—1500 м. Плато складзена пераважна пясчанікамі і вапнякамі, месцамі пакрыта незамацаванымі пяскамі. Карст. Пастаяннае цячэнне мае толькі рака Пекас. Пераважае паўпустынная расліннасць.