Ландмайстры Тэўтонскага ордэна ў Лівоніі

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

У гэтым спісе прыведзены ландмайстры (у крыніцах ужываецца тэрмін магістр (лац.: magister[1], н.-ням.: meyster[2] або meister[3][4]) Тэўтонскага ордэна ў гістарычнай правінцыі Лівонія з 1237 года да ўтварэння ў 1561 годзе свецкага герцагства Курляндскага і Семігальскага[5].

Лівонія на карце
Іаана Портанцыя 1573 года
Лівонія на карце
Герарда Меркатара, пасля 1604 года
Лівонія на карце
Іаана Янсонія 1642 года
Руіны ордэнскага замка Розітэн у Лівоніі
Ордэнскі замак Везенберг у Лівоніі
План Эрмескага замка ў Лівоніі. XVII стагоддзе
Стакгольмскі ваенны архіў
Узбраенне тэўтонскага рыцара.
Эстонскі гістарычны музей у Таліне

Хоць лівонскае ландмайстарства (у крыніцах выкарыстоўваецца тэрмін Тэўтонскі ордэн у Лівоніі (лац.: Sancta Maria domus Theutonicorum in Liuonia[1], на ніжненямецкай зафіксаваны варыянты Duitsche orden tho Liflande[6] [2], Duitsche ordenn tho Lifflandt[3], Teutsche orden zu Lifflanndt[7] і Teutsche ordenn zu Liefflandt[4])) карысталася некаторай аўтаноміяй, яно было толькі часткай адзінага Тэўтонскага ордэна. Папа і германскі кайзер былі патронамі і, прынамсі ў тэорыі, яго вярхоўнымі кіраўнікамі.[8] Фармальна гросмайстар Тэўтонскага ордэна ажыццяўляў толькі кантрольныя функцыі. Спачатку гэта не мела вялікага значэння, таму што да 1309 года месца яго пастаяннага месцазнаходжання знаходзілася ў Венецыі, і нават пасля пераезду ў Марыенбург ён не вельмі абмежаваў яго аўтаномію, бо рэдка наведваў Лівонію асабіста ці пасылаў туды прадстаўнікоў для кантролю.[8] Тым не менш, улада гросмайстра была значная, яго савет доўгі час лічыўся роўным загаду і яго інструкцыям падпарадкоўваліся беспярэчна.[8]

Беларускае імя Верхненямецкае імя Гады знаходжання на пасадзе
Герман фон Балк Hermann von Balk 1237—1238
Дытрых фон Грунінген Dietrich von Gruningen 1238—1241
Андрэас фон Фельбен Andreas von Velven 1241—1242
Дытрых фон Грунінген Dietrich von Grüningen 1242—1246 (другі раз)
Генрых фон Гаймбург et:Heinrich von Heimburg 1246—1248
Андрэас фон Фельбен Andreas von Velven 1248—1253 (другі раз)
Эберхард фон Сайн et:Eberhard von Sayn 1253—1254 (выконваючы абавязкі)
Ганна фон Зангерсгаўзен Anno von Sangershausen 1254—1257
Буркхард фон Горнгаўзен Burkhard von Hornhausen 1257—1260
Георг фон Айхштэт Georg von Eichstätt 1260—1262
Вернер фон Брайтгаўзен Werner von Breithausen 1262—1264
Конрад фон Мандэрн Konrad von Mandern 1264—1267
Ота фон Лаўтэнберг Otto von Lauterberg 1267—1271
Андрэас фон Вестфален Andreas von Westfalen 1271
Вальтэр фон Нордэк Walter von Nordeck 1271—1273
Эрнст фон Рацэнбург Ernst von Ratzeburg 1273—1279
Герхард фон Кацэнелнбоген et:Gerhard von Katzenelnbogen 1279
Конрад фон Фейхтванген Konrad von Feuchtwangen 1279—1281
Мангольд фон Штэрнберг Mangold von Sternberg 1281—1283
Вілекін фон Ніндорф Wilhelm von Nindorf 1283—1287
Конрад фон Гатштэйн Konrad von Hattstein 1288—1290
Бальтазар Гольтэ Balthasar Holte 1290—1293
Генрых фон Дынклагэ Heinrich von Dincklage 1294—1295
Бруна Bruno 1296—1298
Готфрыд фон Рогэ Gottfried von Rogge 1298—1306
Герхард фон Ёрк Gerhard von Jork 1307—1322
Конрад Кесельгут Konrad Kesselhut 1322—1324
Рэймар Ган Reimar Hahn 1324—1328
Эберхард фон Монгайм Eberhard von Monheim 1328—1340
Бурхард фон Дрэйлебен Burkhard von Dreileben 1340—1345
Госвін фон Герыке Goswin von Herike 1345—1359
Арнольд фон Фітынггоф Arnold von Vietinghoff 1360—1364
Вільгельм фон Фрымерсгайм Wilhelm von Friemersheim 1364—1385
Робін фон Эльц Robin von Eltz 1385—1388
Іаган фон Оле et:Johann von Ohle 1388—1389
Венемар фон Бругеноэ Wennemar von Brüggenei 1389—1401
Конрад фон Фітынггоф Konrad von Vietinghoff 1401—1413
Дытрых Торк Dietrich Tork 1413—1415
Зігфрыд Ландэр фон Шпонгайм Siegfried Lander von Sponheim 1415—1424
Цысэ фон дем Рутэнберг Cisse von dem Rutenberg 1424—1433
Франк фон Кірскорф Frank von Kirskorf 1434—1435
Генрых фон Бёкефёрдэ Heinrich von Böckeförde 1435—1437
Генрых Фінцы фон Оверберг Heinrich Vincke von Overberg 1438—1450
Іаган фон Менгдэн Johann von Mengden 1450—1469
Іаган Вальдхаўн фон Герсэ Johann Waldhaun von Heerse 1470—1471
Бернхард фон дэр Борх Bernhard von dem Borch 1471—1483
Іаган Фрыдрых фон Лорынкгофен Johann Freitag von Loringhoven 1483—1494
Вальтэр фон Плетэнберг Wolter von Plettenberg 1494—1535
Герман фон Бругеноэ Hermann von Brüggenei 1535—1549
Іаган фон дэр Рэке Johann von der Recke 1549—1551
Генрых фон Гален Heinrich von Galen 1551—1557
Ёхан Вільгельм фон Фюрстэнберг Johann Wilhelm von Fürstenberg 1557—1559
Готхард Кетлер Gotthard Kettler 1559—1561

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б грамата ордэнскага брата Андрэаса, каля 1263 года Архівавана 20 верасня 2018. (лац.)
  2. а б грамата магістра Бругеноэ, 10 сакавіка 1546 года Архівавана 20 верасня 2018. (ніжненям.)
  3. а б грамата магістра Рэке, 19 жніўня 1550 года Архівавана 24 верасня 2015. (ніжненям.)
  4. а б грамата Кетлера, 12 лютага 1562 года Архівавана 24 верасня 2015. (ніжненям.)
  5. Даты периода пребывания в должности даны по книге Сычёв Н. В. Книга династий. — М.: АСТ, 2005, сс. 369-371.
  6. грамата магістра Бругеноэ, 9 лютага 1547 года Архівавана 20 верасня 2018. (ніжненям.)
  7. грамата магістра Фюрстэнберга, 5 красавіка 1558 года Архівавана 6 сакавіка 2016. (ніжненям.)
  8. а б в Urban W. The Livonian Crusade. (англ.)

Спасылкі правіць

Зноскі