Ландшафтны заказнік
Ландша́фтныя зака́знікі[1] — від заказнікаў, створаных у мэтах аховы асабліва каштоўных тыповых прыродных рэдкіх або маляўнічых ландшафтаў і ландшафтных комплексаў.
На тэрыторыі ландшафтных заказнікаў забаронена суцэльная высечка лесу, пасьба жывёлы, будаўніцтва, гідрамеліярацыйныя работы і іншае ўмяшанне ў прыроду, здольнае змяніць ці пашкодзіць ландшафт.
На тэрыторыі Беларусі створаны шэраг ландшафтных заказнікаў мясцовага і рэспубліканскага значэння. Сярод заказнікаў рэспубліканскага значэння такія, як Альманскія балоты (Брэсцкая вобласць), Міжазёрны (Віцебская вобласць), Мазырскія яры (Гомельская вобласць), Азёрны, Свіцязянскі (Гродзенская вобласць), Сялява, Блакітныя азёры, Белая Русь, Купалаўскі (Мінская вобласць).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Ландша́фтныя зака́знікі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 417. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.