Ланчэстан Эліят
Ланчэстан Эліят (англ.: Launceston Elliot; 9 чэрвеня 1874, Мумбаі, Індыя — 8 жніўня 1930, Мельбурн, Аўстралія) — брытанскі барэц, гімнаст, лёгкаатлет і цяжкаатлет, чэмпіён і прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1896.
Ланчэстан Эліят | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка, лёгкая атлетыка, барацьба, Гімнастыка і спартыўная гімнастыка |
Нарадзіўся |
9 чэрвеня 1874[1] |
Памёр |
8 жніўня 1930[2][1] (56 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 188 см |
Вага | 102 кг[3] |
![]() |

Эліят вырас у арыстакратычнай сям’і і быў напалову шатландцам.
У 1896 годзе, ён удзельнічаў у летніх Алімпійскіх гульнях у Афінах, і спаборнічаў адразу ў чатырох відах спорту.
Асноўным яго амплуа была цяжкая атлетыка. Спачатку, у штуршку дзвюма рукамі, ён заняў другое месца, хоць паказаў адзін вынік у 111,5 кг з пераможцам спаборніцтва датчанінам Віга Енсенам. Аднак у наступным спаборніцтве, штуршку адной рукой, ён узяў рэванш у дацкага спартсмена, падняўшы 71 кг, выйграўшы залаты медаль, і стаўшы першым брытанскім алімпійскім чэмпіёнам.
Акрамя таго, ён удзельнічаў яшчэ ў трох відах спорту, але без асаблівых поспехаў. У лёгкай атлетыцы ён удзельнічаў у кваліфікацыйным забегу на 100 м, але заняў трэцяе месца і не прайшоў у фінал. У гімнастыцы ён удзельнічаў у лажанні па канаце і заняў апошняе пятае месца. У барацьбе Эліят выбыў у чвэрцьфінале, прайграўшы немцу Карлу Шуману.
Праз чатыры гады Эліят прыняў удзел у лёгкаатлетычных спаборніцтвах на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы. Ён спаборнічаў у кіданні дыска і заняў 11-е месца, падзяліўшы яго з венграм Артурам Кораем. Яны абодва кінулі снарад на 31 м.
Пакінуўшы спорт, Эліят пераехаў у Аўстралію, дзе памёр ад раку.
Зноскі
Спасылкі Правіць
- Ланчэстан Эліят на sports-reference.com Архівавана 22 верасня 2009. (англ.)
- Інфармацыя пра ўдзел Ланчэстана Эліята на Алімпійскіх гульнях Архівавана 30 кастрычніка 2007. (англ.)
- Інфармацыя пра Ланчэстана Эліяце (англ.)