Ланіякея (англ.: Laniakea[1], па-гавайску — «неабсяжныя нябёсы»[2]) — звышскопішча галактык, у якім, у прыватнасці, знаходзяцца Звышскопішча Дзевы (складовай часткай якога з'яўляецца Мясцовая група, якая змяшчае галактыку Млечны шлях з Сонечнай сістэмай)[3] і Вялікі атрактар, у якім размешчаны цэнтр цяжару Ланіякеі[4]. У сваю чаргу, Ланіякея ўваходзіць у комплекс звышскопішчаў Рыб-Кіта.

Ланіякея (у цэнтры і злева) і звышскопішча Персея-Рыб (справа і знізу)

Дыяметр Ланіякеі прыкладна роўны 500 мільёнам светлавых гадоў[3]. Ланіякея складаецца прыкладна з 100 тысяч галактык, а маса яе прыкладна роўная 1017 масам Сонца (прыкладна ў 100 раз большая за масу Звышскопішча Дзевы). Суседнім з Ланіякеяй з'яўляецца звышскопішча Персея-Рыб[en][5] з ланцуга Персея-Пегаса, які таксама ўваходзіць у комплекс Рыб-Кіта.

Першая (трохмерная) карта Ланіякеі была створана да верасня 2014 года[6] з дапамогай радыётэлескопа Грын-Бэнк і іншых тэлескопаў.

Вядучым аўтарам першага даследавання Ланіякеі з'яўляецца астраном Р. Брэнт Талі з Астранамічнага інстытута[en] на Гаваях, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем Гавайскага ўніверсітэта ў Маноа[7].

Назва Ланіякея, прапанаваная Нава’а Напалеонам, выкладчыкам аднаго з каледжаў Ганалулу, з'яўляецца данінай павагі палінезійскім мараходам, якія выкарыстоўвалі веданне зорнага неба ў навігацыі па Ціхаму акіяну[8][9].

Зноскі

  1. Навукоўцы выявілі, што наша галактыка з'яўляецца часткай галактычнага звышскопішча
  2. Ланіякея: Звышскопішча галактык, у якім мы жывём
  3. а б Ланіякея: Звышскопішча галактык, у якім мы жывём
  4. Ланіякея: наш галактычны раён Архівавана 18 студзеня 2015.
  5. Зямля > Млечны Шлях > Ланіякея Касмолагі вызначыліся з касмічным домам зямлян
  6. Новая карта звышскопішча галактык паказвае «нябесны» дом Млечнага Шляху(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 31 студзеня 2015.
  7. Астраномы вызначылі межы нябеснага дому Млечнага Шляху
  8. Quenqua, Douglas (3 September 2014). "Astronomers Give Name to Network of Galaxies". New York Times. Праверана 4 September 2014.
  9. Ланіякея. Наш родны суперкластар

Гл. таксама

правіць