Лапландскі сыр (фінск.: leipäjuusto, літаральна — «хлебны сыр», таксама папулярная іншая назва — juustoleipä, «сырны хлеб») — свежы сыр з каровінага малака, які робяць у Фінляндыі. Традыцыйна робіцца з малодзіва, да якога дадаюць аленевае ці казінае малако. Сучасны прамыслова вырабляемы сыр робяць са звычайнага малака, што робіць колер і смак менш выразнымі.


Лапландскі сыр з марошкавай поліўкай
Краіна паходжання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мае даволі мяккую тэкстуру і пяшчотны саладкавы смак. На зубах парыпвае, з-за чаго атрымаў у англійскай мове назву «Finnish squeaky cheese» — «фінскі рыпучы сыр». У фінскіх крамах прадаецца ў форме вялікіх і мініяцюрных аладак, а таксама кавалкамі.

Прыгатаванне правіць

Працэс прыгатавання сыру традыцыйны: малако награваюць, затым дадаюць сычужны фермент, які выклікае аддзяленне бялковай масы ад сыроваткі. Сырную масу збіраюць у камяк і раскочваюць у аладку. Сыр запякаюць у духоўцы або на грылі альбо фламбіруюць, у выніку чаго на паверхню аладкі выступае тлушч, утвараючы натуральны ахоўны залацісты пласт.