Лапланд (правінцыя)

Ла́планд (шведск.: Lappland) — гістарычная правінцыя у паўночнай Швецыі, у рэгіёне Норланд. Самая вялікая па плошчы правінцыя Швецыі.

Лапланд
Lappland
Герб правінцыі Лапланд
Размяшчэнне правінцыі Лапланд на карце Швецыі
Правінцыя Лапланд на карце Швецыі
Рэгіён Норланд
Лены Вестэрботэн, Нарботэн, Емтланд
Плошча 109 702 км²
Сімвалы правінцыі
Жывёла Пясец
Птушка Варакушка
Рыба Salvelinus alpinus  (руск.)

Займае паўднёва-заходнюю частку Лапландыі, рэгіёна гістарычнага рассялення саамаў.

Галоўным чынам, падзелена паміж сучаснымі ленамі Нарботэн і Вестэрботэн, таксама невялікая частка Лапланда адносіцца да лена Емтланд.

Да 1809 года правінцыя ўключала таксама тэрыторыю паўночнай Фінляндыі, аднак пасля таго, як паводле Фрыдрыхсгамскага міру Фінляндыя адышла да Расійскай імперыі, фінская частка Лапланда стала разглядацца як асобная гістарычная правінцыя Лапі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць