Лапіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Ла́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Лапічы.

Лапіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Асіповіцкі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Лапічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 3 074
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Геаграфія

правіць

Лапіцкі сельсавет знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Асіповіцкага раёна.

Гісторыя

правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асіповіцкага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Асіповіцкім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. З 20 верасня 1944 года сельсавет у складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бабруйскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Асіповіцкага раёна. 20 лістапада 2013 года ў склад сельсавета з Градзянскага сельсавета перададзены вёскі Амінавічы і Пагарэлае[1].

Насельніцтва

правіць

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета (26 населеных пунктаў) — 3184 чалавекі[2], з іх 84,6 % — беларусы, 11,3 % — рускія, 2,5 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (28 населеных пунктаў) — 1529 чалавек[4].

Цікавая інфармацыя

правіць

Самы вялікі сельсавет раёна[5].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

правіць