Лапі (гістарычная правінцыя)

(Пасля перасылкі з Лапі, гістарычная правінцыя)

Лапі, таксама Лапландыя (фінск.: Lappi, шведск.: Lappland) — гістарычная правінцыя на поўначы Фінляндыі, у Лапландыі. Як і іншыя гістарычныя правінцыі Фінляндыі, не выконвае якіх-небудзь адміністрацыйных функцый, але захоўвае культурнае значэнне. Займае паўночную частку сучаснай правінцыі Лапі.

Герб правінцыі Лапі
Лапі на карце Фінляндыі (чырвоным пазначаны межы сучасных правінцый)

Была вылучана са шведскай гістарычнай правінцыі Лапланд у 1809 годзе, пасля таго як паводле Фрыдрыхсгамскага мірнага дагавора апошняя была падзелена паміж Швецыяй і Расійскай Імперыяй.

Спасылкі правіць