Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна
актрыса, тэатральны дзеяч
Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна (23 лістапада 1900, г. Мазыр, цяпер Гомельская вобласць — 20 лютага 1984) — беларуская актрыса, тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).
Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1984 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСцэнічную дзейнасць пачала ў 1920 годзе. У 1924—1944 актрыса БДТ-1. З 1944 года дырэктар Рэспубліканскага дома народнай творчасці, у 1952—1957 гадах Дзяржаўнай харавой капэлы Беларусі.
Творчасць
правіцьХарактарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З. Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча), Любоў («Апошнія» М. Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).
Зноскі
Літаратура
правіць- Ярмоліна Ларыса Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).