Ларыса Мікалаеўна Багдановіч

(Пасля перасылкі з Ларыса Багдановіч)

Ларыса Мікалаеўна Багдановіч (13 верасня 1958, в. Далкі, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі ўрач-педыятр, неўролаг, арганізатар аховы здароўя, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Ларыса Мікалаеўна Багдановіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 13 верасня 1958(1958-09-13) (65 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, педыятр, неўролаг
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 13 верасня 1958 года ў в. Далкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-педыятр, урач-неўролаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па курсе «Кіраванне аховай здароўя», урач-арганізатар аховы здароўя.

Працавала ўчастковым урачом-педыятрам, неўрапатолагам у дзіцячай паліклініцы г. Брэста; галоўным урачом Брэсцкага абласнога цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі «Тонус».

Выбіралася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага і дваццаць пятага скліканняў.

З'яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў і інвалідаў. Уваходзіла ў склад нацыянальнай групы Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, дзе з'яўлялася членам камісіі па сацыяльнай палітыцы.

Удастоена ганаровага звання «Чалавек года — 2007» у галіне аховы здароўя.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджана ганаровымі граматамі Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Брэсцкага гарадскога і абласнога Саветаў дэпутатаў, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міжпарламенцкай Асамблеі Еўразійскага эканамічнага супольніцтва, памятным знакам «За дапамогу і падтрымку» Беларускага рэспубліканскага фонду «Узаемаразуменне і прымірэнне», нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар публікацый па пытаннях комплекснай рэабілітацыі дзяцей з паражэннем нервовай сістэмы, асноўны распрацоўшчык Інструкцыі па аднаўленчым лячэнні і рэабілітацыі дзяцей першага года жыцця з цэрэбральнымі парушэннямі.

Асабістае жыццё правіць

Замужам, мае сына.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. — Минск, 2009.

Спасылкі правіць