Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн
Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн (13 жніўня 1950, Іашкар-Ала, Марыйская АССР, РСФСР — 21 лістапада 2023, Мінск, Беларусь[1]) — беларускі і расійскі мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставак сучаснага мастацтва, экспадызайнер, педагог, калекцыянер.
Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн | |
---|---|
руск.: Лариса Давидовна Финкельштейн | |
| |
Дата нараджэння | 13 жніўня 1950 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лістапада 2023 (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, мастацкі крытык, галерыст, калекцыянер мастацтва, выкладчыца ўніверсітэта, дызайнер |
Навуковая сфера | мастацтвазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі і Ізраіль Барысавіч Элентух |
Член у | |
Сайт | minsk2000.to/brama/ |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аўтар і вядучая рубрык на радыё і ў друкаваных выданнях, заснавальнік першай беларускай галерэі — аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама». Аўтар канцэпцыі і арт-дырэктар галерэі «Брама». Член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў, член Міжнароднай асацыяцыі мастацтвазнаўцаў АІС (Масква)[2].
Біяграфія
правіцьНарадзілася 13 жніўня 1950 года ў Іашкар-Але ў сям’і адэскіх інжынераў, эвакуіраваўшых у час Вялікай Айчыннай вайны завод «КІНАП» з Адэсы ў Іашкар-Алу. Сям’я пераязджала па месцы прызначэння бацькі: Іашкар-Ала — Адэса — Загорск — Ізюм — Мінск — Алма-Ата — Мінск.
У 1968 годзе паступіла на нямецкае аддзяленне гістарычнага факультэта КазДУ ў Алма-Аце. У 1969 годзе перавялася ў Мінск, у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які скончыла ў 1973 годзе па спецыяльнасці «Гісторыя. Гісторыя мастацтва». Выкладчыкамі яе былі Л. С. Абецэдарскі і І. Б. Элентух.
З’яўлялася спецыялістам у галіне сучаснага беларускага мастацтва:
- Дэкаратыўнае мастацтва ХХ—ХХI стагоддзяў
- Беларускі авангард 1970—90 гадоў ХХ стагоддзя
- Беларускае мастацтва на стыку станковага і дэкаратыўнага ХХ—ХХI стагоддзяў
- Тэорыя мастацтва
- Мастацкая крытыка
- Яўрэі — мастакі і персанажы ў беларускім мастацтве (упершыню ў Беларусі пачала цыкл выстаў, прысвечаных мастакам-яўрэям у мастацтве Беларусі і яўрэйскай тэматыцы ў творчасці беларускіх аўтараў).
Пачатак прафесійнай дзейнасці (1973 год) супаў з адкрыццём першай выставачнай залы сучаснага мастацтва ў рэспубліцы — «Палаца мастацтваў» — Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў БССР. Працавала там да ліквідацыі Дырэкцыі выстаў у 1991 годзе. У гэтым жа годзе стварыла сваю аўтарскую некамерцыйную канцэптуальную галерэю «Брама».
У 1992—2002 гадах — выкладчык аўтарскага спецкурса па мастацтвазнаўству ў Ліцэі БДУ.
У 1999—2001 гадах — дацэнт кафедры мастацтвазнаўства Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
У 2003—2006 гадах — вядучы мастацтвазнаўца праекта «Інтэрнэт-Інтранэт тэхналогій» Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.
З 2006 года — дацэнт кафедры культуралогіі факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З’яўлялася старшынёй беларускага журы сусветнага конкурсу «Дзеці свету малююць Іерусалім» (Мінск, 2000), журы Рэспубліканскага конкурсу дыпломных работ мастацкіх ВНУ Беларусі «Арт-сесія» (Віцебск, 1999), членам пастаяннай Рэспубліканскай камісіі па прысуджэнні і пацвярджэнні звання «Народны калектыў». Пастаянны рэцэнзент дыпломных работ выпускнікоў мастацкіх факультэтаў і ВНУ (Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Мастацтваў, Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Культуры і Мастацтва, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Танка, Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава). Упершыню ўвяла ў лексікон мастацтвазнаўства паняцце «філасофская кераміка». Аўтар ідэі I Беларускага рэспубліканскага пленэра «аб’ёмнага тэкстылю» (2012), Рэспубліканскай мастацкай выставы «Разумны метал» (2014).
Жыла ў Мінску.
Памерла 21 лістапада 2023 года ў Мінску.
Арт-праекты
правіць- У «Браме» толькі жанчыны… (1993, у рамках II Міжнароднага фестывалю жаночага кіно ў Мінску, кінатэатр «Масква»)
- «Чатыры боку колеру» (1995, у рамках III Міжнароднага фестывалю жаночага кіно ў Мінску, кінатэатр «Масква»)
- «Ад Марка Шагала — у Мінулае і Сучаснасць. XIX—XX стагоддзе» (1993, Палац мастацтва, Мінск)
- «Гутаркі з Шагалам… Перад зачыненымі дзвярыма на I Міжнародны Шагалаўскі пленэр». Міжнародная выстаўка 1994. Галерэя «Брама» ў галерэі «Alter ego».
- «25-ы кадр» — на фестывалях постсавецкага кіно «Лістапад-94» і «Лістапад-98» (кінатэатр «Кастрычнік», Мінск)
- «Лікі пустыні». Перформанс да 3000-годдзя Іерусаліма (1996, Нацыянальны акадэмічны рускі драматычны тэатр імя М. Горкага)
- «Брама… з канца тысячагоддзя». Сумесны праект з Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам «Terra Inkognita Belarus» (1999, Нацыянальная бібліятэка Беларусі)
- Пленэр штогадовай «Летняй акадэміі для студэнтаў Еўропы» (Carpe dremе, 1999)
- «Фактура» — Рэспубліканская выстаўка (2005, Нацыянальная бібліятэка РБ)
- I Рэспубліканскі пленэр аб’ёмнага тэкстылю «Метафары і метамарфозы» — Мінск, Палац мастацтваў (2012)
- II Рэспубліканскі пленэр тэкстыльнай скульптуры «Гульні з дажджом» — Мінск, Палац мастацтва (2013)
- «Гульні з дажджом» — выстаўка па выніках II Рэспубліканскага пленэра тэкстыльнай скульптуры ў рамках праекта Беларускага Саюза мастакоў да Чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску «АренаБелАрт»
- «Разумны метал» — Рэспубліканская мастацкая выстаўка (2014, Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, галерэя «Лабірынт»)
-
Народны артыст Беларусі Барыс Луцэнка
-
Беларускі мастак-канцэптуаліст і спявак Сяргей Шыла
-
Леанід Дзягілеў, загадчык кафедры дызайна Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.
Удзел у міжнародных выставах (галерэя «Брама»)
правіць- «Арт-Міф — 2» — Маскоўская міжнародная выстаўка-кірмаш (галерэй), 1991, Масква, Манеж, Цэнтральная выставачная зала
- «Дыяспара» (СНД), 1992. Масква, Цэнтральны Дом Мастака
- Праект «Интэрдызайн» — 1996, 1997, 2001, 2004, Мінск, НВЦ
- Выстаўка аб’ёмнага тэкстылю «Кінематограф… Сярэднявечча» — 19-й мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад». Мінск, Палац мастацтва (2013)
Аўтарскія радыёрубрыкі
правіць- «Вігвам мастацтваў» — аўтарская штотыднёвая рубрыка на I канале Нацыянальнага беларускага радыё і ў часопісе «Рыа». 1993—2003 гады
- «Квартал мастакоў» — аўтарская штотыднёвая паўгадзінная рубрыка ў прамым эфіры на канале «Культура» Нацыянальнага радыё
- «Ларыса Фінкельштэйн і яе госць» — аўтарская штотыднёвая паўгадзінная рубрыка ў прамым эфіры на канале «Культура» Нацыянальнага радыё (2003—2007)
Публікацыі
правіць- «Мастацтва вакол нас» — аўтарская рубрыка ў часопісе «Адукацыя і выхаванне» (1992—1993)
- «З мінулага і сучаснасці айчыннага мастацтва» — аўтарская рубрыка ў часопісе «Асновы мастацтва» (1995—2000)
- «У мастацтве няма правінцыі» — уступны артыкул да альбома «500 узнагарод у 20 краінах» (Юныя мастакі Дзяржынска)
- «Le Gobelin de Bielorussie» — Deuxieme triennale internationale de tournai // 1993, Tournai en Belgidue. s. 15—16
- «Кантынент без межаў» // Альбом-манаграфія. Мн., «Алфавіт». 1996. с. 2—47
- «Ізраіль Басаў» Альбом-манаграфія. Мн., 2001
- «Вы маглі б жыць у Луўры?» // Зборнік артыкулаў «Паклон табе, Іерусалім» Мн., 1996. Стр.69—75
- "Кераміка. Людміла і Валерый Кавальчук ". Альбом-манаграфія. Мінск. 1997
Галерэя
правіць-
З народным мастаком Беларусі Леанідам Шчамялёвым
-
З народным мастаком Беларусі Гаўрылам Вашчанкам
-
Інтэрв'ю каналу БелСат
-
Інтэрв'ю каналу БелСат
-
Інтэрв'ю каналу Белсат на выстаўцы Канстанціна Селіханава
Зноскі
- ↑ Памерла вядомая мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн . Будзьма беларусамі! (21 лістапада 2023). Праверана 21 лістапада 2023.
- ↑ Ассоциация искусствоведов. Финкельштейн Лариса Давидовна (руск.) Архівавана 14 ліпеня 2014.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ларыса Давыдаўна Фінкельштэйн
- Ларыса Фінкельштэйн. Контур у прасторы. Ізраіль Басаў. ARCHE. Habrejski numar № 3 (8) — 2000 Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Лариса Финкельштейн. Художник и время. Журнал Мишпоха. № 14 — 2004 (руск.)
- Лариса Финкельштейн. Парадоксы судьбы Израиля Басова (руск.)
- Лариса Финкельштейн. Брутальность как точка соприкосновения Архівавана 18 студзеня 2018. (руск.)
- Сайт ArtDigest-Belarus. Открытие выставки «Умный металл» Архівавана 13 лістапада 2014. (руск.)
- БелГазета. Презентация художественного альбома «Белорусский авангард 80-х» (руск.)