Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка
Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка (1914 — 2004) — беларускі балетмайстар і педагог. Кіраўнік і балетмайстар народнага ансамбля песні і танца «Нёман».
Ларыса Дзмітрыеўна Ляшэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 (27) сакавіка 1914 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 жніўня 2004 (90 гадоў) |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | балетмайстар, музычны педагог, паэтка, мастачка, кампазітарка, піяністка, дызайнер касцюмаў, балерына |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Вільнюсе ў 1914 годзе, але ў хуткім часе пераехала з сям’ёй ў горад Арол, дзе дзяўчынка скончыла школу мастацтваў і музычнае вучылішча[1].
У 1941 годзе ў час гастроляў тэатра разам з мужам і сынам трапіла ў канцлагер. А пасля заканчэння вайны пазнаёміліся з Рыгорам Шырмам, які запрасіў іх у Гродна, у ансамбль песні і танца[1].
Творчасць
правіцьЛарыса Дзмітрыеўна разам з Адамам Чопчыцам стала заснавальніцай славутага на ўсю краіну народнага ансамбля песні і танца «Нёман». Яна — аўтар больш за ста арыгінальных пастановак вакальна-харэаграфічных кампазіцый, матэрыял для якіх збірала ў фальклорных экспедыцыях па Прынямоння. Танцавальныя нумары, пастаўлены харэографам Ляшэнка, увайшлі у рэпертуарныя зборнікі міністэрстваў культуры Беларусі і Расіі. У 1985 годзе яе творчыя працы былі выдадзеныя асобнымі кнігамі. Вялікі ўклад унёс яна ў стварэнні гродзенскай харэаграфічнай школы. Яна знаходзіла час працаваць з юнымі талентамі, многія з іх пасля сталі прафесійнымі работнікамі сцэны[1].
Узнагароды
правіцьУ 2014 годзе ўнесена ў Кнігу Славы Гродна за развіццё харэаграфічнага і вакальнага мастацтва Гродзеншчыны[2]. У памяць пра яе на будынку гарадскога Дома культуры, дзе праходзілі рэпетыцыі ансамбля «Нёман», размешчана мемарыяльная дошка[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Их именами названы улицы: Лариса Ляшенко (руск.)
- ↑ ЛЯШЕНКО Лариса Дмитриевна Архівавана 17 ліпеня 2014. (руск.)
Спасылкі
правіць- Ляшенко Лариса Дмитриевна (руск.)