Ларыса Лявонцьеўна Кароткая
Ларыса Лявонцьеўна Кароткая (нар. 17 сакавіка 1919, в. Астрашыцкі Гарадок Мінскага раёна — 2012, Мінск[1]) — беларускі літаратуразнавец, педагог, кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Маці Варлена Бечыка.
Ларыса Лявонцьеўна Кароткая | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 сакавіка 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2012 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Варлен Леанідавіч Бечык |
Род дзейнасці | вучоная, педагог, дацэнт |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1963) |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьБацька — Лявонцій Кандратавіч працаваў фельчарам, а маці — медсястрой. Пасля заканчэння Мінскага педінстытута (1938) і да Другой сусветнай вайны выкладала рускую і беларускую мовы ў Астрашыцкім Гарадку. У час вайны ўдзельніца антыфашысцкага падполля ў акупаваным Астрашыцкім Гарадку, партызанка брыгады «Штурмавая». Пасля вайны працавала выкладчыцай і завучам у сярэдніх класах школах Астрашыцкага Гарадка (1938—1941 і з 1944), Талькаўскай і Прылуцкай школах Мінскай вобласці.
У 1955—1957 гадах аспірантка філалагічнага факультэта БДУ. У 1963 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Антыцаркоўная традыцыя ў старажытнарускай літаратуры». Пасля заканчэня працавала выкладчыкам у БДУ (1936 — рабочы факультэт, выкладчык, 1960—1995 — філалагічны факультэт, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі літаратуры, кафедры гісторыі беларускай літаратуры).
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар 9 манаграфій і больш як 100 навуковых артыкулаў. Сферай яе навуковых інтарэсаў была старажытная беларуская і руская літаратура. Першыя артыкулы прысвечаны праблемам школы «Любіце працу» (1946 г.), «За родную школу» (1947 г.), «Абмен вопытам работы» (1948 г.).
Выступала з артыкуламі пра сучасную беларускую літаратуру.
Узнагароды
правіцьУзнагароджана ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І ступені, медалямі «За адвагу», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны І ступені». Заслужаны работнік БДУ (2011)[2].
Зноскі
Літаратура
правіць- Каро́ткая Ларыса Лявонцьеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 90. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
правіць- Ларыса Кароткая Архівавана 14 красавіка 2021.
- ПРА ЛАРЫСУ ЛЯВОНЦЬЕЎНУ КАРОТКУЮ