Ларыса Мікалаеўна Астахава

Ларыса Мікалаеўна Астахава (нар. 1939) — беларуская ўрач-педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1988)[2].

Ларыса Мікалаеўна Астахава
Дата нараджэння 27 ліпеня 1939(1939-07-27) (84 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці урач, педыятр, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1986)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскі медыцынскі інстытут (1963). Працавала ў Маларыцкай раённай бальніцы (з 1963), НДІ аховы мацярынства і дзяцінства (з 1968), Мінскім медыцынскім інстытуце (з 1970, у 1986—1988 — загадчык кафедры), НДІ радыяцыйнай медыцыны (з 1988 — намеснік дырэктара) шчытападобнай залозы (з 1995, кіраўнік цэнтра). У 1983—1988 — галоўны педыятр Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 18, кн. 1. — Мінск, 2004.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.