Ларыса Уладзіміраўна Казлоўская

Ларыса Уладзіміраўна Казлоўская, па нараджэнні Кудрыс, у 1983—1997 гадах Шугля (нар. 3 красавіка 1961, Слабада Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) — беларуская доктарка, педагог. Даследчыца ў сферы дзіцячай стаматалогіі.

Ларыса Уладзіміраўна Казлоўская
Дата нараджэння 3 красавіка 1961(1961-04-03) (62 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці стаматолаг
Навуковая сфера дзіцячая стаматалогія[d]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук (1994)
Альма-матар

Кандыдат медыцынскіх навук. Аўтар больш за 185 навуковых работ, у тым ліку суаўтар 4 вучэбных дапаможнікаў і 20 вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Жыве ў Мінску.

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і Уладзіміра Анікеевіча і Ірыны Андрэеўны Кудрысаў, якія выхоўвалі трох дзяцей. Скончыла ў 1978 годзе Слабадскую сярэднюю школу Мазырскага раёна. У 1978—1983 гадах вучылася ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па спецыяльнасці «Стаматалогія».

Працавала ў 5-й стаматалагічнай паліклініцы Мінска (1983—1985), 2-й дзіцячай стаматалагічнай паліклініцы Мінска (1985—1988), на кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзросту Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта асістэнтам (1988—1997); дацэнтам (з 1997)[1].

Урач-стаматолаг вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.

Навуковая дзейнасць правіць

У 1994 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Стан і функцыянальная характарыстыка органаў поласці рота ў дзяцей з хранічным гастрадуадэнітам». Навуковая значнасць дысертацыйнага даследавання палягае ў вывучэнні ўпершыню клініка-функцыянальных асаблівасцей стану органаў поласці рота залежна ад часу захворвання і кіслотаўтвараючай функцыі страўніка. Вызначаны значныя адрозненні паміж паказчыкамі стаматалагічнага статусу хворых і практычна здаровых дзяцей. Вызначаны найбольш інфарматыўныя паказчыкі паталагічнага стану поласці рота ў дзяцей з хранічным гастрадуадэнітам. Упершыню вывучаны ўплыў правядзення агульнага стацыянарнага і рэабілітацыйна-этапнага лячэння на дынаміку паталагічных змен у поласці рота. Даныя атрыманыя падчас даследавання былі выкарыстаны для распрацоўкі комплексу стаматалагічнай лячэбна-прафілактычнай дапамогі дзецям з хранічным гастрадуадэнітам. Вызначаныя паталагічныя змены стану органаў поласці рота ў хворых дзяцей ёсць фактарамі рызыкі развіцця стаматалагічных захворванняў і дазваляюць абгрунтаваць рацыянальныя метады прафілактыкі карыесу зубоў і хвароб парадонту, навучанне гігіене поласці рота дзяцей. Вызначаныя паталагічныя змены стану органаў поласці рота могуць быць выкарыстаны педыятрамі для здагадкі пра яшчэ не дыягнаставаныя захворванні гастрадуадэнальнай зоны ў дзяцей.

Аўтар больш за 185 навуковых работ, у тым ліку суаўтар 4 вучэбных дапаможнікаў і 20 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[2].

Сфера навуковых інтарэсаў: тэрапія карыесу і паталогіі пульпы зубоў у дзяцей, дыягностыка і лячэнне траўм часовых і пастаянных зубоў, захворванняў слізістай абалонкі поласці рота і перыядонту ў дзяцей, удасканаленне метадаў кіравання паводзінамі дзяцей на стаматалагічным прыёме[3].

Удзельніца V з’езда Навукова таварыства гастраэнтэролагаў Расіі, 2005; XV кангрэса Таварыства дзіцячых стаматолагаў Германіі (DGK), 2008.

Сяброўка Беларускага стаматалагічнага таварыства, узнагароджана сярэбраным значкам у гонар 40-годдзя кафедры стаматалогіі дзіцячага ўзросту БДМУ.

Аўтар навукова-пазнавальных артыкулаў у часопісе «Пралеска» (рубрыка «Паслухаем доктара»)[4].

Бібліяграфія правіць

Найбольш значныя публікацыі:

  • Козловская, Л. В. Учебное пособие по клиническим лабораторным методам исследования(с элементами программирования). — Москва: Медицина, 1975.
  • Учебное пособие по клиническим лабораторным исследованиям / Л. В. Козловская, А. Ю. Николаев. — М.: Медицина, 1984.
  • Маргинальный периодонтит у детей в различные возрастные периоды: учеб.-методич. пособие / Т. Н. Терехова, Л. В. Козловская, Е. А. Кармалькова. — Минск: БГМУ, 2002.
  • Аллергические заболевания с проявлениями в полости рта у детей и подростков. Роль врача-стоматолога в комплексном лечении: учеб.-метод. пособие / Т. Н. Терехова, Т. Г. Белая, Л. В. Козловская. — Минск: БГМУ, 2007.
  • Оральный кандидоз у детей: учеб.-метод. Пособие / Л. В. Козловская [и др.]. — Минск: БГМУ, 2008.
  • Актуальные проблемы педиатрии: пособие / А. В. Сукало, Л. В. Козловсксая [и др.]; под ред. Е. М. Русаковой. — Минск: Экоперспектива, 2009.
  • Современные подходы к лечению патологии пульпы постоянных зубов с незаконченным формированием корней у детей: учебно-методическое пособие. / Т. Н. Терехова, Л. В. Козловская, Л. П. Белик, К. А. Горбачева, А. И. Яцук. — Минск: БГМУ, 2009.
  • Проявления в полости рта соматических заболеваний у детей. Роль врача-стоматолога: учеб.-метод. пособие / Л. В. Козловская [и др.]. — Минск: БГМУ, 2011
  • Детские болезни: практ. пособие / Л. В. Козловская [и др.]. — Минск: ФУАинформ, 2013.
  • Игра как элемент мотивации дошкольников / А. Г. Полиенко, Л. В. Козловская. — Минск: Изд. центр БГУ, 2013.
  • Стоматологический познавательно-игровой комплекс: оценка эффективности развития гигиенической мотивации дошкольников / Р. Ю. Карпович, Е. В. Лишик, Л. В. Козловская. — Минск: Изд. центр БГУ, 2014.
  • Педиатрия : учебник / Л. В. Козловская [и др.]. — Минск: ООО «Мисанта», 2017.
  • Детская терапевтическая стоматология : учеб. пособие / Л. В. Козловская [и др.]. — Минск: Новое знание, 2017.
  • Пропедевтика детских болезней : учебное пособие / / Л. В. Козловская [и др.]. — Минск: ФУАинформ, 2018.

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/11/6291/(недаступная спасылка)
  2. СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ. unicat.nlb.by. Праверана 13 студзеня 2024.
  3. https://umkastom.com/nasha-komanda/kozlovskaya-larisa-vladimirovna.html Архівавана 6 сакавіка 2021.
  4. Журнал "Пралеска" здоровье | Журнал "Пралеска" (руск.). Праверана 13 студзеня 2024.