Адкрыць галоўнае меню

Ларыса Уладзіміраўна Языковіч

Ларыса Уладзіміраўна Языковіч (16 верасня 1954, г. Ганцавічы, Брэсцкай вобласці) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1982). Галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Ларыса Уладзіміраўна Языковіч
Дата нараджэння 16 верасня 1954(1954-09-16) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера гістарыяграфія
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыла БДУ (1977). 3 1977 у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі, з 1995 у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» (з 1996 загадчык рэдакцыі гісторыі Беларусі, з 2003 — гісторыі, філасофіі, эканомікі і права), адначасова ў 1995—2000 у Інстытуце гісторыі.

Навукова-даследчыцкая дзейнасцьПравіць

Даследуе пытанні міжнароднай дзейнасці Беларусі і яе ўдзел у рабоце спецыялізаваных устаноў ААН, гісторыю беларускай дыяспары ў краінах далёкага і блізкага замежжа, рэлігійна-царкоўнае жыццё беларускай эміграцыі.

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Удзел БССР у дзейнасці ЮНЕСКА па выкарыстанні сродкаў масавай інфармацыі ў інтарэсах міру // Весці. АН БССР. Сер. грамад. навук. 1980. № 5.
  • Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО / Л. В. Языкович. — Мн.: Наука и техника, 1986. — 59, [2] с.
  • Рэлігійнае жыццё беларускай эміграцыі // Белрусіка=Albaruthenica. Мн., 1992. Кн. 2;
  • Рэлігійны друк і духоўнае жыццё беларускай эміграцыі // Белрусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5.
  • Праваслаўныя беларусы ў грамадска-палітычным жыцці ЗША // Белрусіка=Albaruthenica. 1995. Кн. 5.
  • Праваслаўныя беларусы на эміграцыі: Праблемы і ўзаемадачыненні // Белрусіка=Albaruthenica. 1997. Кн. 6, ч. 1.
  • Беларуская царква на эміграцыі як захавальніца духоўнай нацыянальнай спадчыны // Славянскія культуры пасля другой сусветнай вайны: Матэрыялы міжкар. навук. канф. Мн., 1996.
  • Беларускі рэлігійны друк на эміграцыі як крыніца па гісторыі беларускай дыяспары // Замежная архіўная беларусіка: Матэрыялы міжнар. навук. канф. Мн., 1998.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.