Ласла Андар
Ла́сла А́ндар (венг.: Andor László; нар. 3 чэрвеня 1966, Залаэгерсег) — венгерскі і еўрапейскі палітык, еўрапейскі камісар па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі з 9 лютага 2010 года.
Ласла Андар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
венг.: Andor László | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Шпідла | ||||||
Пераемнік | Marianne Thyssen[d] | ||||||
Нараджэнне |
3 чэрвеня 1966[1][2] (58 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Дзейнасць | эканоміка[3], economics and politics[d][3], палітыка[3], эканамічная палітыка[3], сацыяльная палітыка[3] і European policy[d][3] | ||||||
Месца працы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ласла Андар скончыў універсітэт эканамічных навук імя Карла Маркса ў Будапешце (сучасны ўніверсітэт Корвіна), дзе вывучаў эканоміку. Пазней таксама навучаўся ва ўніверсітэце Джорджа Вашынгтона і Манчэстэрскім універсітэце. З 1993 года быў рэдактарам уплывовага ў Венгрыі часопіса «Eszmélet». У 2003 годзе стаў адным з кіраўнікоў эканамічнай секцыі Венгерскай сацыялістычнай партыі, у 2005 годзе стаў членам савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. 9 лютага 2010 года стаў еўрапейскім камісарам па рынку працы, сацыяльным пытанням і палітыцы сацыяльнай інтэграцыі, стаўшы прадстаўніком Венгрыі ў Еўракамісіі замест Ласла Ковача.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Ласла Андар на сайце Еўракамісіі (англ.)