Ласла Мохай-Надзь
Ла́сла Мо́хай-Надзь (венг.: Moholy-Nagy László, імя пры нараджэнні — Ласла Вайс (венг.: Weisz László); 20 ліпеня 1895, Бачбаршад, Венгрыя — 24 лістапада 1946) — венгерскі скульптар, дызайнер, фотамастак.
Ласла Мохай-Надзь | |
---|---|
венг.: Moholy-Nagy László | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | венг.: Weisz László |
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1895[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 лістапада 1946[3][1][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Sibyl Moholy-Nagy[d] і Lucia Moholy[d] |
Дзеці | Hattula Moholy-Nagy[d] |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, скульптар, дызайнер, кінарэжысёр, архітэктар |
Месца працы | |
Жанр | абстракцыянізм |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | канструктывізм |
Уплыў на | Florence Henri[d] і Franciska Clausen[d] |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Біяграфія і творчасць правіць
Пасля таго, як бацька пакінуў сям'ю, выхоўваўся ў сям'і дзядзькі, юрыста па прафесіі. Атрымаў юрыдычную адукацыю. Першыя вершы апублікаваў у 1911. З 1915 ваяваў у аўстра-венгерскай арміі як артылерыйскі афіцэр, быў паранены на Рускім фронце ў 1917, пасля выздараўлення пакінуты ў рэзерве ў Будапешце. Пачаў наведваць мастацкую школу, пазнаёміўся з прадстаўнікамі будапешцкага авангарда (кубізм, экспрэсіянізм), удзельнічаў у некалькіх групавых выстаўках. Падтрымліваў Венгерскую савецкую рэспубліку, хоць ніякіх пасад пры ёй не займаў. У канцы 1919, пасля паражэння Венгерскай рэспублікі, бег у Сегед, адкуль пераехаў у Вену, затым у Берлін.
Працаваў пераважна ў Германіі (1920—1933) і ЗША (з 1937). У 1923—1928 прафесар «Баўгаўза». Сярод яго вучняў быў Іозеф Альберс.
Супрацоўнічаў з берлінскімі эксперыментальнымі тэатрамі (у прыватнасці, палітычным тэатрам Э. Піскатара). У 1934 эміграваў з нацысцкай Германіі ў Амстэрдам, у 1935 — у Лондан, у 1937 — у ЗША. У гітлераўскай Германіі яго творы фігуравалі на вядомай прапагандысцкай выстаўцы Дэгенератыўнае мастацтва ў 1937 годзе. У 1937 заснаваў т.зв. Новы «Баўгаўз» у Чыкага, якім кіраваў з 1939 да канца жыцця.
Творчасць правіць
Зазнаў уплывы К. Малевіча і Л. Лісіцкага. У канцы 1910 — пачатку 1920-х гг. ствараў графічныя работы ў духу супрэматызму («На белым фоне», 1923, і інш.) і прасторавыя абстрактныя кампазіцыі («Пластыка ў нікелі», 1922, і інш.) У 1920-я гг. займаўся фотамастацтвам у галіне мантажу («Мілітарызм» і інш.) і партрэта («У. Маякоўскі» і інш.). Пазней даследаваў працэс формастварэння, выразныя магчымасці святла ў празрыстых і паўпразрыстых прасторавых канструкцыях, што знайшло практычнае выкарыстанне ў дызайне і светлавой рэкламе.
Зноскі
- ↑ а б László Moholy-Nagy
- ↑ László Moholy-Nagy // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Мохой-Надь Ласло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ http://arch-pavouk.cz/index.php/architekti/1187-moholy-nagy-laszlo Праверана 7 мая 2023.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ https://id.iit.edu/about/ Праверана 28 красавіка 2021.
- ↑ https://moholy-nagy.org/chronology/
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ http://americanabstractartists.org/current-members/past/ Праверана 20 кастрычніка 2018.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ласла Мохай-Надзь