Ласіцкі сельсавет (Пінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ла́сіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ласіцк.

Ласіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ласіцк
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 349
Код аўтам. нумароў 1

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Пінскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[2].


Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1349 чалавек[3], з іх 92,7 % — беларусы, 5,8 % — украінцы[4].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 30. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).