Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка

дзяржава ў Еўропе на тэрыторыі сучаснай Латвіі (1918–1920)

Латві́йская Сацыялісты́чная Саве́цкая Рэспу́бліка (лат.: Latvijas Sociālistiskā Padomju Republika) — кароткатэрміновае дзяржаўнае ўтварэнне ў форме сацыялістычнай рэспублікі, утворанае падчас вайны за незалежнасць Латвіі і якое існавала на тэрыторыі сучаснае Латвіі. Абвешчаная 17 снежня 1918 года пры палітычнай, эканамічнай і ваеннай падтрымцы рэжыму Уладзіміра Леніна ў Расіі. Кіраўніком ураду з'яўляўся пісьменнік, юрыст і адзін з арганізатараў Камуністычнай партыі Латвіі Петэрыс Стучка.

Гістарычная дзяржава
Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка
лат.: Latvijas Sociālistiskā Padomju Republika
Герб Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Сцяг Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі
Герб Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Сцяг Латвійскай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі
Гімн: Internacionāle
< 
< 
< 
 >
1918 — 1920

Сталіца Рыга (да 22 мая 1919),
Рэжыца,
Дзвінск
Мова(ы) латышская, руская, рэгіянальныя мовы[1]
Афіцыйная мова латгальская мова і руская
Форма кіравання Сацыялістычная рэспубліка
Старшыня ўрада
 •  Петэрыс Стучка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя Латвіі

Назва Латвіі

Старажытная гісторыя Латвіі

Кундская культура · Нарвская культура · Культура ямочна-грабеністай керамікі · Фіна-ўгорскія народы · Культура баявых сякер · Балты

Сярэднявечча

Лівы · Латгалы · Селы · Земгалы · Куршы · Венды · Герсіцкае княства · Кукейноскае княства · Лівонскі крыжовы паход · Ордэн мечнікаў · Лівонскі ордэн · Рыжскае архібіскупства · Курляндскае біскупства · Ганза · Тэра Марыяна · Лівонская вайна · Лівонскае каралеўства · Задвінскае герцагства · Курляндыя і Семігалія · Калоніі Курляндыі

Новы час

Вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600-1629) · Шведская Лівонія · Паўночная вайна, 1655—1660 · Лівонскае ваяводства · Паўночная вайна · Ліфляндская губерня · Курляндская губерня · Младалатышы · Лясныя браты (1905—1906) · Першая сусветная вайна · Латышскія стралкі

Найноўшы час

Барацьба за незалежнасць Латвіі · Балтыйскае герцагства · Латвійская Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка · Мірны дагавор з Расіяй · Пераварот 15 мая 1934 года · Дагавор аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам · Увод савецкіх войскаў · Далучэнне да СССР · Другая сусветная вайна · Латышскі добраахвотніцкі легіён СС · Рэйхскамісарыят Остланд · Латвійская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка · Лясныя браты (1940—1957) ·

Сучасныя гады

Аднаўленне незалежнасці (1990—1991) · Народны фронт Латвіі · Балтыйскі шлях · Сучасная Латвія · Палітычныя партыі Латвіі · Уваходжанне ў Еўрапейскі саюз (2004) · Эканамічны крызіс у Латвіі (2008—2010)

Партал «Латвія»

Утварэнне

правіць

24 снежня 1917 года ў горадзе Валка Выканаўчы камітэт Савету рабочых, салдацкіх і беззямельных дэпутатаў Латвіі прыняў дэкларацыю пра самавызначэнне Латвіі, у выніку чаго было ўтворана дзяржаўнае ўтварэнне, вядомае як Рэспубліка Іскалата. Старшынёй урада быў прызначаны Фрыцыс Розіньш. Улада рэспублікі распаўсюджвалася на рэгіёны Латвіі, не занятыя нямецкімі войскамі, аднак у пачатку наступнага года нямецкія войскі занялі ўсю тэрыторыю сучаснай Латвіі.

Пасля падпісання 3 сакавіка 1918 года Брэсцкага міру, паводле якога замацоўвалася адпадзенне ад Расіі Балтыі, курляндскі (поўдзень Латвіі) і ліфляндскі (поўнач Латвіі без Латгаліі) соймы мясцовай арыстакратыі нямецкага паходжання 8 і 12 сакавіка адпаведна абвясцілі ўтварэнне Курляндскага і Лівонскага герцагстваў на тэрыторыях Курляндскай, Ліфляндскай і Эстляндскай губерняў. Нямецкае камандаванне Обер-Осту прапаноўвала аб'яднаць гэтыя ўтварэнні ў асабістай уніі з Прусіяй, разлічваючы на дапамогу мясцовых немцаў. Увосень 1918 года новае герцагства было прызнана нямецкім імператарам[2]. Неўзабаве, 9 лістапада 1918 года ў Германіі адбылася рэвалюцыя і была абвешчаная рэспубліка. Новае кіраўніцтва аддало загад пра вывад нямецкіх войскаў з Балтыі і герцагства спыніла сваё існаванне.

У той жа час 18 лістапада 1918 года Народнай радай на чале з Карлісам Улманісам і Янісам Чакстэ, якія прадстаўлялі шэраг латвійскіх партый і арганізацый, грунтуючыся на раней прынятых рэзалюцыях, была абвешчаная незалежная Латвійская Рэспубліка. Гэты дзень лічыцца Днём Незалежнасці ў сучаснай Латвіі. 7 снежня немцы афіцыйна перадалі свае паўнамоцтвы новаму ўраду на чале з Улманісам[3].

17 снежня гэтага ж года выйшаў маніфест Часовага працоўна-сялянскага ўрада Латвіі, лідарам якога быў Петэрыс Стучка. Гэтым маніфестам аб'яўлялася ўстанаўленне савецкае формы ўлады. Узброеныя сілы Латвійскае Сацыялістычнае Савецкай Рэспублікі, якія складаліся з членаў г.зв. Латышскіх стралкоў і іншых частак Чырвонай арміі, здолелі хутка захапіць большую частку тэрыторыі сучаснай Латвіі, пакінуўшы пад кантролем часовага ўрада на чале з Карлісам Улманісам невялікі фрагмент тэрыторыі вакол гораду Ліепая, што на паўднёвым захадзе краіны. 3 студзеня была занятая Рыга, 13 студзеня ў Рызе адбылося абвяшчэнне Латвійскае Сацыялістычнае Савецкай Рэспублікі.

22 снежня 1918 года Уладзімір Ленін падпісаў «Дэкрэт Савета Народных Камісараў пра прызнанне незалежнасці Латвійскай Савецкай Рэспублікі Латвіі», паводле якога абвяшчалася, у прыватнасці, даручэнне ваенным і грамадзянскім уладам Расіі дапамагаць савецкаму ўраду Латвіі ў авалоданні ўсёй тэрыторыяй краіны[4]. У савецкай гістарыяграфіі гэтая дата лічылася пачаткам латвійскае дзяржаўнасці, яна ж працягвае лічыцца падобнай датай і ў гістарыяграфіі сучаснай Расіі[5].

Палітыка

правіць

Урад Стучкі працягнуў ажыццяўленне камуністычных рэформ і палітыкі, распачатых пры ліквідаваным раней урадзе г.зв. Іскалата. Некаторыя рэформы, такія як экспрапрыяцыя ўласнасці «буржуазіі» (то бок, сярэдняй і вышэйшае класаў), напачатку мелі папулярнасць серад насельніцтва краіны. Разам з гэтым, урад Стучкі прыняў рашэнне пра нацыяналізацыю сельскагаспадарчых надзелаў, што прывяло да незадавальнення ўрадам ЛССР серад сялян і цяжкіх эканамічных наступстваў у гарадох. Гэта прываяло, у сваю чаргу, да адмовы сялян у пастаўкі прадуктаў харчавання на ўрадавых умовах, з-за чаго недахоп харчу ў гарадох стаў крытычным. У гарадскай мясцовасці пачаўся голад, урад пачаў тэрор па гарадскіх і сельскіх раёнах у пошуках контрарэвалюцыянераў, якія нібыта былі вінаваты ў праліках ураду. Серад падобных захадаў адзначылася, у прыватнасці, існаванне рэвалюцыйных трыбуналаў.

Ліквідацыя

правіць

Вясною 1919 года ўрад Улманіса атрымаў падтрымку нямецкіх фарміраванняў Фрайкора і здолеў аднавіць кантроль над страчанымі тэрыторыямі. 22 мая гэтага ж года войскі ўрада Латвійскай Рэспублікі ўзялі пад кантроль Рыгу, у выніку чаго сілы ЛССР былі адкінуты на ўсход краіны ў Латгалію, якая потым у пачатку 1920 года была адвавана сумесным латвійска-польскім наступам. У выніку гэтага наступу былі ўзяты Дзвінск і Рэжыца (сучасн. Рэзэкнэ), з прычыны чаго ЛССР спыніла сваё існаванне.

11 жніўня 1920 года ўрад Латвійскай Рэспублікі падпісаў з РСФСР Мірны дагавор між Расіяй і Латвіяй, такім чынам Расія прызнала незалежнасць Латвіі і прызнала ўрад Латвійскай Рэспублікі ў якасці яе паўнапраўнага палітычнага прадстаўніка. Разам з гэтым, у дамове падкрэслівалася адсутнасць якіх-небудзь прэтэнзій датычна латвійскага народа і зямлі[6].

Зноскі

  1. Сайт дзяржаўнай мовы Латвіі (Valsts valoda).. Latviajs Padomju Valdības dekrēts par oficiālos rakstos lietojamām valodām (лат.). Valsts valoda (15 студзеня 2014).
  2. W. S. Hein. Baltic States: A Study of Their Origin and National Development, Their Seizure and Incorporation Into the U.S.S.R. : Third Interim Report of the Select Committee on Communist Aggression, House of Representatives, Eighty-third Congress, Second Session. — 1954. — 537 с.
  3. John Hiden. The Baltic States and Weimar Ostpolitik. — Cambridge University Press, 2002. — 292 с.
  4. Министерство иностранных дел СССР. Документы внешней политики СССР. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1959. — Т. 1 (7 ноября 1917 г. — 31 декабря 1918 г.). — С. 621-622.
  5. Под ред. проф. О. И. Чистякова. І // История отечественного государства и права. Учебник. — М.: БЕК, 1999. — С. 87. — 360 с.(недаступная спасылка)
  6. Министерство иностранных дел СССР. Документы внешней политики СССР. — М.: Государственное издательство политической литературы, 1959. — Т. 3 (1920.07.1 — 1921.03.18). — С. 101-116.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць