Латвія на конкурсе песні Еўрабачанне
Латвія прыняла ўдзел у Еўрабачанні 21 раз, першы раз выступіўшы на конкурсе ў 2000 годзе, дзе група Brainstorm заняла трэцяе месца з песняй «My Star». Першую і пакуль адзіную перамогу Латвіі прынесла спявачка Marie N у 2002 годзе з песняй «I Wanna», абышоўшы Мальту на 12 балаў. Латвія — другая былая савецкая краіна, якая заняла першае месца на конкурсе. Еўрабачанне 2003 праводзілася ў сталіцы Латвіі Рызе. Краіна ў трэці раз трапіла ў топ-10 у 2005 годзе, калі дуэт Valters and Kaža заняў пятае месца з кампазіцыяй «The War Is Not Over».
Латвія | |
---|---|
Вяшчальнік | LTV |
Адбор | |
Удзелы | |
Удзелы | 21 |
Першы выступ | 2000 |
Лепшы вынік | 1-е месца: 2002 |
Горшы вынік | апошняе месца ў паўфінале, 2009, 2010, |
Спасылкі | |
eurovision.tv/cou… (англ.) | |
Латвія не ўдзельнічала ў фінале з 2009 года да 2014 года, шэсць гадоў запар не прайшоўшы ў фінал, пры гэтым у 2009, 2010 і 2013 годзе Латвія заняла апошняе месца ў паўфінале. У 2015 годзе Латвія ўпершыню з 2008 года прайшла ў фінал конкурсу: спявачка Аміната з песняй «Love Injected» заняла 6-е месца. У наступным, 2016 годзе, латвійскі спявак Юстс Сырмайс (Justs Sirmais) таксама прайшоў у фінал і заняў 15-е месца.
Латвія займала апошняе месца ў паўфінале конкурсу 5 разоў — больш, чым любая іншая краіна-ўдзельніца.
Удзельнікі
правіцьГод | Прадстаўнік | Мова | Песня | Пераклад | Фінал | Паўфінал | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
2000 | Brainstorm | Англійская | My Star | Мая Зорка | 3 | 136 | ||
2001 | Arnis Mednis | Англійская | Too Much | Занадта | 18 | 16 | ||
2002 | Marie N | Англійская | I Wanna | Я Хачу | 1 | 176 | ||
2003 | F.L.Y. | Англійская | Hello From Mars | Прывітанне з Марса | 24 | 5 | ||
2004 | Fomins and Kleins | Латышская | Dziesma par laimi | Песня пра шчасце | 17 | 23 | ||
2005 | Walters i Kazha | Англійская | The War Is Not Over | Вайна не скончана | 5 | 153 | 10 | 85 |
2006 | Vocal Group Cosmos | Англійская | I Hear Your Heart | Я чую тваё сэрца | 16 | 30 | ||
2007 | Bonaparti.lv | Італьянская | Questa notte | Сёння ўвечары | 16 | 54 | 5 | 168 |
2008 | Pirates of the Sea | Англійская | Wolves of the Sea | Марскія ваўкі | 12 | 83 | 6 | 86 |
2009 | Intars Busulis | Руская | Probka (Пробка) | Корак | 19 | 7 | ||
2010 | Aisha | Англійская | What For? | Для Чаго? | 17 | 11 | ||
2011 | Musiqq | Англійская | Angel in Disguise | Анёл у плоці | 17 | 25 | ||
2012 | Anmary | Англійская | Beautiful Song | Прыгожая Песня | 16 | 17 | ||
2013 | PeR | Англійская | Here We Go | Вось Так | 17 | 13 | ||
2014 | Aarzemnieki | Англійская | Cake to Bake | Торт спячы | 13 | 33 | ||
2015 | Aminata | Англійская | Love Injected | Ін'екцыя Кахання | 6 | 186 | 2 | 155 |
2015 | Юстс Сырмайс | Англійская | Heartbeat | Сэрцабіццё | 15 | 132 | 8 | 135 |
2017 | Triana Park | Англійская | Line | Лінія | 18 | 21 | ||
2018 | Лаўра Рызота | Англійская | Funny Girl | Дзівачка | 12 | 106 | ||
2019 | Carousel | Англійская | That Night | Гэтай ноччу | 15 | 50 | ||
2020 | Samanta Tīna | Англійская | Still Breathing | Яшчэ дыхаю | ||||
2021 | Samanta Tīna | Англійская | The Moon Is Rising | Месяц узыходзіць | 17 | 14 | ||
2022 | Citi zēni | Англійская | Eat Your Salad | Ясі сваю салату | 14 | 55 |