Латгальская Вікіпедыя

Латгальская Вікіпедыя (па-латгальску: Latgaļu Vikipedeja) — раздзел Вікіпедыі на латгальскай мове.

Favicon Вікіпедыі Латгальская Вікіпедыя
латг.: Vikipedeja latgaļu volūdā
Лагатып раздзела
URL ltg.wikipedia.org
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова Латгальская мова
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 18 сакавіка 2011
Колькасць артыкулаў 1 080
Колькасць выяў няма
Колькасць старонак 3 351
Колькасць правак 36 640
Зарэгістраваных удзельнікаў 7 627
Актыўных удзельнікаў 9
Адміністратараў 1
Глыбіня 48,3
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раздзел заснаваны 18 сакавіка 2011 году. Па стане на 19 красавіка 2024 года змяшчае 1 080 артыкулаў.

Гісторыя правіць

Першае згадванне пра латгальскую Вікіпедыю ў Вікіінкубатары зроблена ананімным карыстачом і датуецца 2 снежнем 2005 года[1]. 28 кастрычніка 2006 года ў Мета-вікі быў створаны першы запыт на стварэнне латгальскай Вікіпедыі, але ён быў адхілены 9 лютага 2007 года[2], з-за стварэння правіл падачы заяў на новыя моўныя падзелы[3].

Пасля адхілення першага запыту, 12 лютага 2007 года была пададзена паўторная заява, але і тая была адхілена 28 кастрычніка таго ж года, з-за нябытнасці ля латгальскай мовы кода ISO 639[4].

У 2009 годзе ў SIL была пададзена заява на прысваенне моўнага кода латгальскай мове, і 18 студзеня 2010 года такі код быў прысвоены[5]. Пазней, 26 студзеня 2010 года, была пададзена трэцяя заява на стварэнне латгальскай Вікіпедыі[6]. Дадзеная заява была ўхвалена толькі праз год, 13 лютага 2011 года, і ў гэты ж дзень у сістэму багтрекинга Викимедии быў адпраўлены запыт на стварэнне сайта латгальскай Вікіпедыі[7].

Хатняя старонка латгальскай Вікіпедыі была створана 18 сакавіка 2011 года. На наступны дзень, 19 сакавіка 2011 года, усё ўтрыманне тэставага падзелу Викиинкубатора было імпартавана ў латгальскую Вікіпедыю[8].

Роўна праз два месяцы пасля адкрыцця, 18 траўня 2011 года, латгальская Вікіпедыя пераадолела мяжу ў 500 артыкулаў.

Зноскі