Латышска-беларуская практычная транскрыпцыя
Літара / літара- спалучэнне |
Вымаўленне ў латышскай мове | Заўвагі | Перадача | Прыклады |
---|---|---|---|---|
А а | [а] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | А а | Aloja – Алоя
Arbidani – Арбідані Irlava – Ірлава Dundaga – Дундага Kandava – Кандава Kukšas – Кукшас |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | я | Beļava – Бэлява
Viļaka – Віляка Oliņas – Оліняс Liepiņas – Ліепіняс | ||
Ai ai (aī) | [ай] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | Ай ай | Aijaži – Айяжы
Turaida – Турайда Eglaine – Эглайнэ Vecsaikava – Вэцсайкава Cesvaīne – Цэсвайнэ |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | яй | - | ||
Au au | [ау] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | Аў аў | Auleja – Аўлэя
Launkalne – Лаўнкалнэ Rauna – Раўна Raudauka – Раўдаўка |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | яў | Ļaudona – Ляўдана
Beļauski – Бэляўскі | ||
av | [ау] | пасля большасці зычных | аў | Abavciems – Абаўціемс
Dzirnavkalns – Дзірнаўкалнс Gravziedi – Граўзіеды |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | яў | Pļavmuiža – Пляўмуйжа | ||
Ā ā | [аа] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | А а | Ārciems – Арціемс
Ānmēmele – Анмэмэлэ Blāzma – Блазма Vāne – Ванэ Spāre – Спарэ |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | я | Varakļāni – Варакляні
Vilņāji – Вілняі | ||
B b | [б] | Б б | Abavnieki – Абаўніекі
Biksti – Біксты Bērze – Бэрзэ Buiva – Буйва Brizule – Брызулэ | |
C c | [ц] | Ц ц | Mazsalaca – Мазсалаца
Vecaduliena – Вэцадуліена Jērcēni – Ерцэні Brenci – Брэнці Benckalni – Бэнцкалні | |
сh | [х] | Х х | Treuchi – Трэўх | |
Č č | [ч] | Ч ч | Inčukalns – Інчукалнс
Grenči – Грэнчы Kščeva – Кшчэва Červonka – Чэрванка Černoste – Чэрнастэ | |
D d | [д] | Д д | Kandava – Кандава
Dunalka – Дуналка Valdeķi – Валдэкі Rude – Рудэ Dižstende – Дыжстэндэ Medņi – Мэдні | |
E e | [э] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | Э э | Eglaine – Эглайнэ
Emburga – Эмбурга Priekule – Прыекулэ Krūte – Крутэ Sermite – Сэрмітэ Savenieki – Савэніекі Remte – Рэмтэ |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | е | Ķevele – Кевэлэ
Zaļenieki – Заленіекі Вruņene – Бруненэ Ķieģeļceplis – Кіегельцэпліс | ||
Ei ei | [эй] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | Эй эй | Eikaži – Эйкажы
Greiveri – Грэйвэры Meirāni – Мэйрані Kapteines – Каптэйнэс Reizeni – Рэйзэні Beibeži – Бэйбэжы Leimaņi – Лэймані |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | ей | Ķeiži – Кейжы
Janķeizari – Янкейзары | ||
eu | [эу] | эў | Treuchi – Трэўхі | |
ev | [эу] | пасля большасці зычных | эў | Daniševka – Данішэўка |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | еў | Krievgaļi – Крыеўгалі | ||
Ē ē | [ээ] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | Э э | Ērberģe – Эрбэрге
Lēdas – Лэдас Tēvenāni – Тэвэнані Kapsēde – Капсэдэ Dzērvenieki – Дзэрвэніекі Naukšēni – Наўкшэні |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | е | Ķēči – Кечы
Šķēde – Шкедэ Spuņģēni – Спуньгені Ģērmaņi – Германі | ||
F f | [ф] | Ф ф | Faltopa – Фалтапа
Feimaņi – Фэймані Felicianova – Фэліціянава Sofikalns – Софікалнс | |
G g | [г] выбухны | Г г | Gulbene – Гулбэнэ
Gobgrava – Гобграва Daugavpils – Даўгаўпілс Kuldīga – Кулдыга Ogre – Огрэ | |
Ģ ģ | [д’] | у канцы слова і перад зычнымі | Гь гь | - |
перад галоснымі | г | Briģi – Брыгі
Ģērķēni – Геркені Ērberģe – Эрбэрге | ||
H h | [г] фрыкатыўны | Х х | Behova – Бэхава | |
I i | [і] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | І і | Indrani – Індрані
Karogi – Карагі Smilgas – Смілгас Ungurpils – Унгурпілс Ozoli – Озолі Dzeņi – Дзэні Sauļi – Саўлі Pidriķis – Підрыкіс Ķeņģi – Кеньгі |
пасля d і t, r, č, ž, š | ы | Dikļi – Дыклі
Matīši – Матышы Katvari – Катвары Lenči – Лэнчы Limbaži – Лімбажы Vireši – Вірэшы | ||
іа | [іа] | пасля большасці зычных | ія | Felicianova – Фэліціянава |
пасля d і t, r, č, ž, š | ыя | - | ||
Ie ie | [іе] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | Іе іе | Ievāji – Іеваі
Niedras – Ніедрас Odziena – Одзіена Liezere – Ліезэрэ Druviena – Друвіена Rujiena – Руіена |
пасля d і t, r, č, ž, š | ые | Metriena – Мэтрыена
Priedes – Прыедэс | ||
іu | [іу] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | іў | Liuža – Ліўжа |
пасля d і t, r, č, ž, š | ыў | - | ||
Iv iv (īv) | [іу] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | іў | Ivgolova – Іўгалава
Kivdolova – Кіўдалава Livzi – Ліўзі Līvbērze – Ліўбэрзэ |
пасля d і t, r, č, ž, š | ыў | - | ||
Ī ī | [іі] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | І і | Īvaņi – Івані
Līgatne – Лігатнэ Bīriņi – Бірыні Nītaure – Нітаўрэ Ķīšupe – Кішупэ Jurģīši – Юргішы |
пасля d і t, r, č, ž, š | ы | Matīši – Матышы
Tīreļi – Тырэлі Rīteri – Рытэры Žīguri – Жыгуры Rudzišī – Рудзішы | ||
J j | [й] | й | Lejnieki – Лэйніекі
Andrejkalns – Андрэйкалнс Dūjlejas – Дуйлэяс | |
Ja ja (jā) | [йа] | пасля зычных | ’я | Tjapši – Т’япшы
Krišjāņi – Крыш’яні |
на пачатку слова і пасля галосных | Я я | Jaundundaga – Яўндундага
Jātele – Ятэлэ Piedruja – Піедруя Lejaciems – Лэяціемс Silajāņi – Сілаяні | ||
Je je (jē) | [йе] | пасля зычных | ’е | Janjelgava – Ян’елгава
Jaunjēcēni – Яўн’ецэні |
на пачатку слова і пасля галосных | Е е | Jēkabpils – Екабпілс
Skujene – Скуенэ | ||
Ji ji | [йі] | пасля зычных | ’і | Snapji – Снап’і
Aizupji – Айзуп’і |
на пачатку слова і пасля галосных | І і | Kajiciems – Каіціемс
Miezaji – Міезаі | ||
Jо jо | [йо] | пасля зычных | ’ё | Hamjonki – Хам’ёнкі |
на пачатку слова і пасля галосных | Ё ё | Joniški – Ёнішкі
Majori – Маёры | ||
Ju ju (jū) | [йу] | пасля зычных | ’ю | Slapjuma – Слап’юма
Garjuri – Гар’юры |
на пачатку слова і пасля галосных | Ю ю | Jumprava – Юмправа
Jurģīši – Юргішы Jūrkalne – Юркалнэ | ||
K k | [к] | К к | Rūkas – Рукас
Korģene – Коргенэ Ratnieki – Ратніекі Krivi – Крыві Kārtuži – Картужы Kūdums – Кудумс | |
Ķ ķ | [т’] | у канцы слова і перад зычнымі | Кь кь | Fridriķmuiža – Фрыдрыкьмуйжа |
перад галоснымі | К к | Kaķiši – Какішы
Ķesterciems – Кестэрціемс Ķūgi – Кюгі | ||
L l | [л] | Л л | Juglas – Юглас
Rozula – Розула Lendzi – Лэндзі Lode – Лодэ Ludaži – Лудажы Lāde – Ладэ Liepupe – Ліепупэ Glūda – Глуда Vilpulka – Вілпулка | |
Ļ ļ | [л’] | у канцы слова і перад зычнымі | Ль ль | Kiegeļceplis – Кіегельцэпліс
Oļgina – Ольгіна Zaļmuiža – Зальмуйжа Buļļukalns – Бульлюкалнс |
перад галоснымі | Л л | Buļļukalns – Бульлюкалнс
Karļi – Карлі Beļava – Бэлява Skaļupes – Скалюпэс Kļocki – Клёцкі Varakļāni – Варакляні | ||
M m | [м] | М м | Mazbrenguļi – Мазбрэнгулі
Nurmiži – Нурміжы Umurga – Умурга More – Морэ Mežmuiža – Мэжмуйжа Māršēni – Маршэні Mēdzūla – Мэдзула Mūris – Мурыс Mīlakšas – Мілакшас Limbaži – Лімбажы | |
N n | [н] | Н н | Noras – Норас
Nurmi – Нурмі Naukšēni – Наўкшэні Vainiži – Вайніжы Stiene – Стыенэ Nēķene – Нэкенэ Nītare – Нітарэ Jaunāmuiža – Яўнамуйжа Inte – Інтэ | |
Ņ ņ | [н’] | у канцы слова і перад зычнымі | Нь нь | Meņģele – Мэньгелэ
Viņki – Вінькі Tiņģere – Тыньгерэ |
перад галоснымі | Н н | Ņukši – Нюкшы
Puņas – Пуняс Svariņi – Сварыні Bruņene – Бруненэ | ||
O o | [уо] | на пачатку слова і пасля большасці зычных у 1-ым складзе | О о | Odziena – Одзіена
Ozoli – Озалі Koknese – Кокнэсэ |
пасля большасці зычных у 2-ім і далейшых складах | а | Aglona – Аглана
Vecogre – Вэцагрэ Robežkrogs – Робэжкрагс Gospori – Госпары Koroļevščina – Коралеўшчына | ||
пасля ķ, ļ, ņ, ģ незалежна ад пазіцыі ў слове | ё | Ķoņi – Кёні
Kļocki – Клёцкі Augļova – Аўглёва Vajņode – Вайнёдэ | ||
oi | [ой] | ой | Soidi – Сойды | |
ou | [оу] | оў | - | |
ov | [оу] | на пачатку слова і пасля большасці зычных у 1-ым складзе | оў | - |
пасля большасці зычных у 2-ім і далейшых складах | аў | Rogovka – Рогаўка
Petrovka – Пэтраўка Brokovski – Брокаўскі | ||
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | ёў | - | ||
P p | [п] | П п | Pabaži – Пабажы
Pokrata – Пократа Vilpulka – Вілпулка Ungurpils – Унгурпілс Petrovka – Пэтраўка Spāre – Спарэ Pērkoni – Пэркані Kapūne – Капунэ Prinkas – Прынкас | |
R r | [р] | Р р | Rauna – Раўна
Rozes – Розэс Bregža – Брэгжа Rimstavas – Рымставас Krugstagrogs – Кругстаграгс Rīdzene – Рыдзэнэ Rēveļi – Рэвэлі Rūzori – Рузары | |
S s | [с] | С с | Mazsalaca – Мазсалаца
Sofikalns – Софікалнс Suntazi – Сунтазі Sigulda – Сігулда Piksāri – Піксары Sērmūkši – Сэрмукшы Rozes – Розэс Anspoki – Анспакі | |
Š š | [ш] | Ш ш | Višķernieki – Вішкерніекі
Aščuki – Ашчукі Naukšēni – Наўкшэні Katleši – Катлэшы Dekšārēs – Дэкшарэс | |
T t | [т] | Т т | Tenteni – Тэнтэні
Amata – Амата Turaida – Турайда Taurene – Таўрэнэ Stūrīši – Стурышы Ligatne – Лігатнэ | |
U u | [у] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | У у | Urga – Урга
Rundāni – Рундані Dubuļi – Дубулі Skuki – Скукі Prusaki – Прусакі Guta – Гута Punduri – Пундуры Kuiķule – Куйкюлэ |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | ю | Kuiķule – Куйкюлэ
Zaķumuiža – Закюмуйжа Zaļumi – Залюмі Jāņuciems – Янюціемс | ||
пасля галосных | ў | Jaundundaga – Яўндундага | ||
ui | [уй] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | уй | Puikules – Пуйкулэс
Buiva – Буйва Muižnieki – Муйжніекі |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | юй | - | ||
Ū ū | [уу] | на пачатку слова і пасля большасці зычных | У у | Ūdri – Удры
Brūveri – Брувэры Lūznava – Лузнава Kūdums – Кудумс Tūja – Туя |
пасля ķ, ļ, ņ, ģ | ю | Ķūģi – Кюгі
Glažšķūnis – Глажшкюніс Ģūģeri – Гюгеры | ||
пасля галосных | ў | - | ||
V v | [в] | В в | Varve – Варвэ
Viesturi – Віестуры Viršukalns – Віршукалнс Vārtnieki – Вартніекі Vērene – Вэрэнэ | |
Z z | [з] | З з | Rozes – Розэс
Rozula – Розула Ridzene – Рыдзэнэ Mazsalaca – Мазсалаца | |
Ž ž | [ж] | Ж ж | Antuži – Антужы
Mežotne – Мэжатнэ Tožas – Тожас Žubes – Жубэс Rožzari – Рожзары |
Прыметнікі
правіцьУ беларускай мове адтапанімічныя прыметнікі ад латышскіх геаграфічных назваў утвараюцца па беларускіх словаўтваральных мадэлях. Пры гэтым па магчымасці максімальна захоўваецца структурная цэласнасць тапоніма як матывуючай асновы адтапанімічнага прыметніка. У абсалютнай большасці выпадкаў адтапанімічныя прыметнікі афармляюцца суфіксам -ск.
Калі тапонім заканчваецца на галосны, у адтапанімічным прыметніку назіраецца адпадзенне канцавога галоснага, уласцівага тапоніму, і суфікс -ск далучаецца да асновы тапоніма. Пры гэтым сустракаюцца наступныя разнавіднасці ўтварэння адтапанімічных прыметнікаў:
- Калі аснова тапоніма заканчваецца на адзіночны зычны, суфікс -ск далучаецца непасрэдна да асновы, напрыклад: Валміера – Валміерскі раён, Гулбэнэ – Гулбэнскі раён, Луздэнэ – Луздэнскі раён, Лімбажы – Лімбажскі раён, Ліепая – Ліепайскі раён.
- Калі аснова тапоніма заканчваецца на спалучэнне зычных, утварэнне адтапанімічных прыметнікаў адбываецца шляхам далучэння да асновы камбінацый суфікса -ск і іншых суфіксаў:
- пасля літар н, з ужываецца камбінацыя суфіксаў -ен + -ск, напрыклад, Рэзэкнэ – Рэзэкненскі раён, Алукснэ – Алуксненскі раён, Лудза – Лудзенскі раён;
- пасля літар к, р ужываецца камбінацыя суфіксаў -аў + -ск, напрыклад, Валка – Валкаўскі раён, Огрэ – Ограўскі раён;
- пасля літар в, л ужываецца камбінацыя суфіксаў -ій + -ск, напрыклад, Балві – Балвійскі раён, Прэйлі – Прэйлійскі раён.
- Калі аснова тапоніма заканчваецца на спалучэнне ск, у адтапанімічным прыметніку пры далучэнні суфікса -ск да асновы спалучэнне ск не дублюецца і пішацца толькі адзін раз, напрыклад, Баўска – Баўскі раён.
Калі тапонім заканчваецца на зычны с, суфікс -ск далучаецца непасрэдна да тапоніма. Пры гэтым на стыку канцавога зычнага с геаграфічнай назвы з суфіксам -ск адбываецца сцяжэнне зычных, напрыклад, Цэсіс – Цэсіскі раён, Салдус – Салдускі раён, Тукумс – Тукумскі раён, Екабпілс – Екабпілскі раён, Даўгаўпілс – Даўгаўпілскі раён.
Пры ўтварэнні прыметнікавых форм ад тапонімаў адлюстроўваюцца характэрныя для беларускай мовы чаргаванні гукаў, у прыватнасці:
- г – ж, напрыклад, Рыга – Рыжскі раён, Кулдыга – Кулдыжскі раён
- в – ў, напрыклад, Краслава – Краслаўскі раён, Елгава – Елгаўскі раён.
У асобных выпадках назіраюцца чаргаванні цвёрдых зычных з мяккімі, напрыклад, Добэлэ – Добэльскі раён, Айзкраўклэ – Айзкраўкльскі раён.