Латышы
Латышы́ (лат.: latvieši) — балцкі народ, складае 60 % насельніцтва Латвіі. Асноўная мова — латышская балтыйскай групы індаеўрапейскай сям'і. Вернікі латышы — пераважна лютэране, ёсць таксама каталікі і праваслаўныя. Агульная колькасць — 1 423 000 чал., у тым ліку ў Латвіі — 1 326 000 чал.[1]
Латышы (latvieši) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 1 423 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Мова | латышская |
Рэлігія | хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы | літоўцы |
Паходзяць ад латгалаў — старажытнабалцкай народнасці (адкуль і саманазва — латвіешы), а таксама іншых балцкіх плямён (куршаў, селаў, земгалаў). З XIII ст. латышы знаходзіліся пад нямецкім валадарствам, затым пад шведскім, а з 1795 года латышскія землі сталі часткай Расійскай Імперыі. Латышская народнасць склалася да XVII ст.; пратэстантызм распаўсюдзіўся ў XVI ст. (не прыжыўся ён толькі ў Латгаліі).