Лахва (Лунінецкі раён)
Ла́хва[1] (трансліт.: Lachva, руск.: Лахва) — вёска ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на рацэ Смердзь. Адміністрацыйны цэнтр Лахвенскага сельсавета. Насельніцтва 1850 чал. (2009). Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад Лунінца, 2 км ад чыгуначнай станцыі Лахва (лінія Лунінец — Калінкавічы); на шашы Лунінец — Мікашэвічы.
Лахва
| ||||||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьНа думку беларускага географа В. Жучкевіча, тапонім «Лахва», як і адпаведны гідронім, утварыўся ад этноніма лях[2].
Назва паселішча на іншых мовах: польск.: Łachwa, ідыш: לאכווע
Гісторыя
правіцьПершы пісьмовы ўспамін пра вёску Лахва датуецца 1493. У XVI ст. яна ўвайшла ў склад Наваградскага павета Навагрудскага ваяводства. Мясцовасць знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, пазней Кішкаў, Радзівілаў.
3 XVII ст. Лахва мела статус мястэчка, непадалёку існаваў сядзібны комплекс. У XVIII ст. тут збудавалі палац, у 1746 — мураваны касцёл Найсв. Тройцы.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лахва апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Мясціна перайшла да Вітгенштэйнаў. У пач. XIX ст. тут працавалі фабрыкі па вырабу плеценай мэблі. Станам на 1886 — 112 двароў, школа, 2 царквы, капліца, 2 сінагогі, 2 крамы.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лахва апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У 1925—1938 гадах у мястэчку знаходзіўся штаб брыгады Корпуса аховы памежжа «Палессе».
У 1939 Лахва ўвайшла ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабілася цэнтрам сельсавета Лунінецкага раёна. Статус паселішча панізілі да вёскі.
Перад вайной у вёсцы жыло 1840 чалавек у 546 дварах[3].
У Другую сусветную вайну 3 верасня 1942 года ў Лахве адбылося адно з першых[4] паўстанняў у яўрэйскім гета.
У ліпені 1944 гадах гітлераўцамі было спалена 168 дамоў, забіта 437 чалавек[3].
Станам на 1972 у вёсцы было 675 двароў, на 1996 — 652 двары, на 2009 — 683 двары.
-
Капліца
-
Касцёл, з боку апсіды
-
Каплічка
-
Вуліца Любажынская
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1886 — 892 чал.
- XX стагоддзе: 1972 — 2374 чал.; 1996 — 1850 чал.[5]
Інфраструктура
правіцьУ Лахве працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, Брэсцкі абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Лахва», дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіцьЗа 2 км ад вёскі знаходзіцца паселішча жалезнага веку.
- Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стст.; фрагменты)
- Могілкі яўрэйскія
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1880)
Страчаная спадчына
правіць- Капліца
- Касцёл могілкавы
- Касцёл Найсв. Тройцы (1746)
- Сінагога
Вядомыя асобы
правіць- Мар'ян Гутэн-Чапскі
- Хаім Кантаровіч (1890—1936) — амерыканскі педагог, пісьменнік.
- Канстанцін Фёдаравіч Шэўчык (нар. 1948) — беларускі палітык.
- Адам Пятровіч Басюкевіч (нар. 1949) — беларускі савецкі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ к // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 196—197.
- ↑ а б Лахва (руск.)
- ↑ Michaeli, Lichstein, Morawczik, and Sklar (eds.). First Ghetto to Revolt: Lachwa. — Tel Aviv: Entsyklopedyah shel Galuyot, 1957.
- ↑ Лахва // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 341.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Łachwa // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. S. 566—567.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лахва (Лунінецкі раён)
- Агульная інфармацыя
- Лахва на Radzima.org
- Лахва на Globustut.by