Лахвіца

рака ў Беларусі

Лахві́ца — рака ў Бялыніцкім і Магілёўскім раёнах, правы прыток ракі Лахва (басейн Дняпра).

Лахвіца
Характарыстыка
Даўжыня 19 км
Басейн 75 км²
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Ермалавічы
 • Каардынаты 53°59′53,20″ пн. ш. 30°01′57,70″ у. д.HGЯO
Вусце Лахва
 • Месцазнаходжанне за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Савасцянавічы
 • Вышыня 157,1[1] м
 • Каардынаты 53°53′48,50″ пн. ш. 30°08′46,50″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Лахва → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раёны Бялыніцкі раён, Магілёўскі раён
physical
Лахвіца
Лахвіца
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня 19 км. Плошча вадазбору 75 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Ермалавічы Бялыніцкага раёна, вусце за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Савасцянавічы Магілёўскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,5 км (выток — 0,6 км ніжэй моста каля паўднёвай ускраіны вёскі Ермалавічы). Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. На рацэ каля вёсак Лубнішча і Нікіцінічы Магілёўскага раёна плаціна і сажалка плошчай 12 га.

Гісторыя правіць

У 1636 годзе згадваецца фальварак Лахвіца ў складзе маёнтка Княжыцы ўдавы вялікага пісара літоўскага Крыштафа Стэфана Сапегі Ганны Аляксандраўны (у дзявоцтве Галоўчынскай) у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2]. У 1663 годзе ў складзе таго ж маёнтка згадваецца сяло Лахвіца[3].

Зноскі

  1. Ліст карты N-36-73.Выданне 1979 г.
  2. НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 32
  3. НГАБ у Мінску, ф. 1817, воп. 1, спр. 52, с. 310

Літаратура правіць