Лацінская Вікіпедыя (лац.: Vicipaedia Latina) — раздзел Вікіпедыі на лацінскай мове.

Favicon Вікіпедыі Лацінская Вікіпедыя
У Вікідадзеных няма запісаў для бягучай старонкі
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL la.wikipedia.org(лац.) 
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова лацінская мова
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Пачатак працы чэрвень 2002
Колькасць артыкулаў 135 263
Колькасць выяў няма
Колькасць старонак 269 985
Колькасць правак 3 609 479
Зарэгістраваных удзельнікаў 142 634
Актыўных удзельнікаў 164
Адміністратараў 21
Глыбіня 13,3
Commons-logo.svg Лацінская Вікіпедыя на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Спачатку ў Лацінскай Вікіпедыі дамінавалі тэмы з класічнай гісторыі, але ў 2006 годзе з'явілася група новых удзельнікаў, якая істотна пашырыла асвятленне тэм XX ст., такіх як поп-культура і тэхналогіі. Каб мець справу з паняццямі, якія не існавалі ў класічныя лацінскія часы, былі ўведзены ў абарот новыя словы, што стала прычынай дэбатаў.[1] У Лацінскай Вікіпедыі карыстаюцца класічнай латынню (latinitas) і неалагізмы выражаюць у асноўным з дапамогай лацінскіх слоў і іх камбінацый.

 
Лацінская Вікіпедыя 100 000 артыкулаў (18 снежня 2013)

СпасылкіПравіць

  1. Gomes, Lee. Veni, Vidi, Wiki: Latin Isn't Dead On 'Vicipaedia' (English), Wall Street Journal (September 29, 2007). Праверана 29 верасня 2007.